20 пытанняў

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. Дапытлівым дзецям спадабаецца гэтая гульня ў адгадайку. Але дзейнічаць трэба акуратна, бо можна задаць толькі 20 пытанняў.

Гульня пачынаецца з таго, што нехта загадвае прадмет або месца і падказвае. Кажа іншым ігракам: «Я загадаў нешта/недзе, што/дзе _______». Напрыклад, калі ігрок загадаў «штаны», ён кажа: «Я загадаў нешта, што можна надзець».

Потым кожны з удзельнікаў гульні па чарзе задае пытанне, спрабуючы вызначыць, што ж загадаў першы ігрок. На пытанні можна адказваць толькі «так» ці «не», таму ўдзельнікам давядзецца старанна прадумаць, пра што спытаць.

Сумесна ўсе ігракі могуць задаць не больш за 20 пытанняў. Мэта гульні — за гэты час паспець адгадаць загаданае слова.

Той, хто правільна адгадае, загадвае слова наступным. Калі ў ігракоў заканчваюцца пытанні, называецца правільны адказ. І можна загадваць далей.

Падказка: для спрашчэння гульні вы можаце вызначыць тэму, напрыклад краіны ці спорт.

Чым карысная гульня. Гэты занятак ідэальна падыходзіць для разумовай размінкі, і гуляць можна дзе заўгодна.