Пра нас

Пра нас

Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) — гэта найбуйнейшая ў свеце арганізацыя, якая дзейнічае пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, што на працягу 75 гадоў абараняе правы дзяцей у больш чым 190 краінах і тэрыторыях. У цэнтры нашай увагі — выжыванне, развіццё і дабрабыт кожнага дзіцяці.

Больш за ўсё высілкаў ЮНІСЕФ накіроўвае на самых неабароненых — дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў; дзяцей з інваліднасцю; дзяцей, якія пражываюць за мяжой беднасці, і тых, хто застаўся без бацькоўскага клопату; падлеткаў, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам; дзяцей і жанчын, якія перажылі гвалт і/або сталі яго сведкамі. ЮНІСЕФ ажыццяўляе сваю дзейнасць пры ўдзеле і ў інтарэсах найбольш неабароненых дзяцей і падлеткаў у 21 краіне і тэрыторыі рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі з мэтай дамагчыся таго, каб усе ў рэгіёне, як адзін, працавалі на карысць найбольш неабароненых дзяцей.

У сваёй працы па рэалізацыі права дзяцей на ранняе развіццё ЮНІСЕФ абапіраецца на прынцыпы стымулюючага комплекснага развіцця — фарміраванне асяроддзя, якое ствараецца асобамі, што ажыццяўляюць догляд, г. зн. бацькамі. Для развіцця ў кожнага дзіцяці максімальнага патэнцыялу яму неабходна забяспечыць кантроль за здароўем, належнае харчаванне, бяспеку, абарону, уважлівы догляд, а іх бацькам і сем'ям падтрымку. Таму ЮНІСЕФ у сваёй працы прыярытэтную ўвагу надае праграмам і праектам па развіцці бацькоўскіх ведаў і навыкаў, а таксама падтрымцы сямейнага дабрабыту.

Bebbo

Пра дадатак

Дадатак «Беба» (Bebbo) быў распрацаваны ЮНІСЕФ для краін рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Яго прататыпам стаў дадатак для бацькоў HaloBeba, распрацаваны ЮНІСЕФ Сербіі пры цесным супрацоўніцтве з Белградскім гарадскім інстытутам грамадскага здароўя і Nordeus.

Bebbo — гэта мабільны дадатак, які будзе падтрымліваць бацькоў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў засваенні новых ведаў і навыкаў і штодзённым выкарыстанні практык пазітыўнага выхавання і адказнага бацькоўства.

Bebbo бачыць сваёй мэтай даць вычарпальную інфармацыю аб развіцці дзяцей у раннім і дашкольным узросце ў зручным фармаце сучаснага мабільнага дадатку.

Bebbo падтрымае бацькоў рэкамендацыямі па прафілактыцы і засцярозе ад COVID-19.

Bebbo — гэта незаменны комплексны рэсурс для спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту (медсёстры, педыятры, педагогі, дзіцячыя псіхолагі і г. д.), а таксама своеасаблівы інструмент для пабудовы даверлівых, партнёрскіх адносін з бацькамі.

Дадатак уключае ў сябе тэкставыя і відэарэсурсы, якія дапамогуць бацькам навучыцца практыкаваць догляд і выхаванне ў мэтах развіцця пры дапамозе штодзённых рэкамендацый, гульняў і заняткаў са сваімі дзецьмі, і забяспечыць зручны спосаб маніторынгу фізічнага і псіхічнага развіцця, а таксама здароўя іх дзяцей. Усе рэсурсы дадатку згрупаваны па тэматычных катэгорыях:

  • Гульні і навучанне
  • Харчаванне і грудное выкормліванне
  • Пазітыўнае выхаванне
  • Бяспека і абарона
  • Здароўе і дабрабыт
  • Дабрабыт бацькоў

Дадатак выкарыстоўвае індывідуальны падыход, падбіраючы гульні і рэкамендацыі, якія адпавядаюць ўзросту і полу дзіцяці, на аснове ўведзеных бацькамі даных (узрост і пол). Ён таксама будзе рэкамендаваць адаптаваныя да канкрэтных абставін парады.

Частка кантэнту ў гэтым дадатку была атрымана і перакладзена з дазволу Raising Children Network Australia (Raising Children Network), Real Play Coalition (https://www.realplaycoalition.com), Afinidata (https://afinidata.com/en/home/) і адаптавана для краіны карыстальніка.

Каб карыстацца дадаткам, а таксама для загрузкі і адлюстравання зместу спатрэбіцца падключэнне да інтэрнэту.

Дадатак таксама можа працаваць ва ўмовах абмежаванага доступу да сеткі. Неабходнай папярэдняй умовай для гэтага з'яўляецца падключэнне карыстальніка да інтэрнэту хаця б адзін раз для загрузкі дадатку і выканання ўваходу ў яго. У настройках Bebbo карыстальнік можа выбраць опцыю загрузкі кантэнту дадатку, адпаведнага бягучаму ўзросту дзіцяці, або загрузкі ўсяго кантэнту, каб мець магчымасць выкарыстоўваць яго афлайн у цалкам аўтаномным рэжыме.