Палітыка канфідэнцыяльнасці
Гэта Палітыка канфідэнцыяльнасці прымяняецца да дадатку «Беба» (Bebbo), распрацаванага як крыніца інфармацыі і рэкамендацый для бацькоў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту (0–6 гадоў). У гэтай Палітыцы канфідэнцыяльнасці апісваецца, як дадатак збірае, выкарыстоўвае і захоўвае асабістыя даныя і як яны будуць абаронены.
У рамках гэтай Палітыкі пад «асабістымі данымі» разумеецца любая інфармацыя, якая дазваляе нам ідэнтыфікаваць вас, ваша дзіця або прыладу, якую вы выкарыстоўваеце для доступу да Bebbo і ўзаемадзеяння з ім.
Дадатак Bebbo не прызначаны для дзяцей і моладзі, якой не споўнілася 18 гадоў.
Калі ласка, уважліва прачытайце нашу Палітыку канфідэнцыяльнасці перад выкарыстаннем дадатку Bebbo. Атрымліваючы доступ да яго і выкарыстоўваючы яго, вы згаджаецеся з палажэннямі гэтай Палітыкі канфідэнцыяльнасці.
Тэрміны «вы», «ваш» і «карыстальнік» адносяцца да вас як да чалавека, які ажыццяўляе доступ да дадатку Bebbo або які выкарыстоўвае яго.
На што не распаўсюджваецца Палітыка канфідэнцыяльнасці?
Дадатак Bebbo можа ўтрымліваць спасылкі на іншыя сайты або сэрвісы, на якія не распаўсюджваецца дадзеная Палітыка канфідэнцыяльнасці. Сюды могуць уваходзіць загружаныя артыкулы са спасылкамі на знешнія крыніцы.
Гэта Палітыка канфідэнцыяльнасці прымяняецца толькі да апрацоўкі вашых даных ЮНІСЕФ і яго ўпаўнаважанымі нацыянальнымі партнёрамі пры працы з дадаткам Bebbo. Збор, выкарыстанне і апрацоўка асабістых даных любым пабочным вэб-сайтам або службай, на якія спасылаецца дадатак або яго кантэнт, рэгулююцца палітыкай канфідэнцыяльнасці трэцяй стараны.
Мы настойліва раэкамендуем азнаёміцца з Умовамі выкарыстання і Палітыкай канфідэнцыяльнасці трэціх старон, перш чым актыўна выкарыстоўваць іх сайты і сэрвісы.
Даныя збіраюцца з розных крыніц, як апісана ніжэй:
Ананімныя даныя, якія аўтаматычна збіраюцца падчас выкарыстання вамі дадатку
Раней апісаная так званая ананімная інфармацыя выкарыстоўваецца для адсочвання агульнай колькасці карыстальнікаў, частаты выкарыстання розных функцый і зместу дадатку з мэтай яго дапрацоўкі і паляпшэння. Гэтыя даныя патрэбны выключна для аналітыкі і павышэння якасці сэрвісу для карыстальніка.
Захоўванне інфармацыі і даных
Каб атрымліваць кантэнт, які адпавядае ўзросту і полу вашага дзіцяці, вам неабходна ўвесці яго дату нараджэння і пол. Дзякуючы дадатку можна сачыць за ростам і развіццём вашага дзіцяці, а таксама весці графік прышчэпак і медыцынскіх аглядаў.
Дадатак не збірае ніякіх асабістых даных, якія могуць ідэнтыфікаваць маці/бацьку або дзіця, і не захоўвае іх аўтаматычна на якім-небудзь знешнім серверы. Усе даныя, уведзеныя ў дадатак, захоўваюцца толькі на асабістай прыладзе карыстальніка — тэлефоне. Карыстальнікі нясуць поўную адказнасць за ўсе даныя, якія захоўваюцца на іх прыладах, згодна з адпаведнымі палітыкамі канфідэнцыяльнасці Google і Apple (у залежнасці ад таго, якая аперацыйная сістэма ўсталявана на смартфоне карыстальніка).
Больш інфармацыі пра Палітыку канфідэнцыяльнасці Google і Apple даступна па спасылках:
https://policies.google.com/privacy
https://www.apple.com/legal/privacy
Дадатак складаецца з незашыфраваных баз даных, якія знаходзяцца на асабістай смарт-прыладзе карыстальніка. База даных дадатку змяшчае агульную інфармацыю пра яго, а менавіта: звесткі пра гульні, парады, папулярныя пытанні і ўсе даныя пра дзіця, якія маці/бацька ўвяла/ўвёў у дадатак, напрыклад выбраныя падзеі, прышчэпкі і г. д. База даных не ўтрымлівае ніякай асабістай інфармацыі.
Рэзервовае капіраванне даных
Маці/бацька можа выканаць рэзервовае капіраванне ўсіх даных (напрыклад, калі хоча загрузіць усе звесткі на іншую сваю смарт-прыладу). У гэтым выпадку выключна на падставе дзеянняў, якія толькі сам карыстальнік можа выканаць уручную, усе тэкставыя даныя будуць скапіраваны і захаваны ў асабістай прасторы Google Drive або на прыладзе для захоўвання даных.
Карыстальніцкія даныя, якія будуць захоўвацца ў файле рэзервовай копіі, будуць зашыфраваны ў мэтах бяспекі.
Як ЮНІСЕФ выкарыстоўвае інфармацыю, якую збірае дадатак?
Карыстальнік можа быць цалкам упэўнены, што ЮНІСЕФ не збірае, не прадае, не распаўсюджвае ці не перадае якім-небудзь іншым чынам інфармацыю пра асобу карыстальніка.
Аналітыка і дапрацоўка дадатку
ЮНІСЕФ і яго партнёры могуць выкарыстоўваць інфармацыю, сабраную ў дадатку, такую як дзеянні карыстальнікаў у ім або адказы карыстальнікаў у апытаннях, якія змяшчаюцца ў дадатку. Гэтыя апытанні не з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення. Яны патрэбны для маніторынгу і аналізу выкарыстання дадатку, а таксама для яго паляпшэння і дапрацоўкі.
Кансалідаваныя даныя
ЮНІСЕФ можа групаваць і агрэгіраваць ананімныя даныя, якія апрацоўваюцца для дапрацоўкі дадатку, а таксама даныя, якія збіраюцца ў дадатку для статыстычнага аналізу. ЮНІСЕФ можа выкарыстоўваць агрэгіраваныя даныя для іншых законных мэт, такіх як рэкламная або даследчая дзейнасць. Атрыманыя такім чынам вынікі могуць быць перададзены трэцім старанам, такім як нацыянальныя партнёры і даследчыя агенцтвы, з дапамогай канферэнцый, публікацый у навуковых і іншых выданнях.
Прававы аспект
Выдавец дадатку не збірае і не апрацоўвае асабістыя даныя, гэта значыць даныя, якія могуць ідэнтыфікаваць маці/бацьку, якая/які выкарыстоўвае дадатак са сваёй прылады, або дзіця, даныя якога былі ўведзены.
Пабочныя вэб-сайты, дадаткі і паслугі
Дадатак можа ўтрымліваць спасылкі на іншыя сайты або сэрвісы, на якія не распаўсюджваецца гэта Палітыка канфідэнцыяльнасці. Гэта адносіцца да артыкулаў, што змяшчаюць спасылку на знешнюю крыніцу, якая не знаходзіцца пад кантролем ЮНІСЕФ.
Гэта Палітыка канфідэнцыяльнасці прымяняецца толькі да апрацоўкі вашых даных ЮНІСЕФ і нацыянальным партнёрам у сувязі з выкарыстаннем гэтага дадатку. ЮНІСЕФ не нясе адказнасці за палітыку бяспекі і канфідэнцыяльнасці пэўнай трэцяй стараны, вэб-сайта або службы, на якія дадатак спасылаецца па дадзенай спасылцы. Звярніце ўвагу, што ўмовы гэтай Палітыкі канфідэнцыяльнасці не прымяняюцца да знешніх сайтаў або знешняга кантэнту, а таксама да якога-небудзь збору даных, звязанага са знешнімі сайтамі.
Звяжыцеся з намі
Калі ў вас ёсць пытанні ці асцярогі адносна канфідэнцыяльнасці і выкарыстання асабістых даных у дадатку, не саромейцеся звяртацца да нас па адрасе unicef.minsk@unicef.by.
Ваша згода
Выкарыстоўваючы дадатак Bebbo, вы згаджаецеся з гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці.
Апошняе змяненне: 3 кастрычніка 2021 г.