Умовы і палажэнні
Выкарыстоўваючы дадатак «Беба» (Bebbo), вы прымаеце гэтыя ўмовы. Калі вы не згодны з гэтымі ўмовамі, вы не павінны выкарыстоўваць Bebbo.
Кантэнт
Bebbo — гэта мабільны дадатак, які з’яўляецца крыніцай інфармацыі і рэкамендацый для бацькоў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту (0—6 гадоў) па розных аспектах развіцця дзіцяці, у прыватнасці росту, здароўя, харчавання і асноў гульні і г. д. Bebbo таксама дае доступ да інфармацыі Нацыянальнага календара прышчэпак і асноўных планавых медыцынскіх аглядаў і дазваляе карыстальнікам наладжваць паведамленні па іх.
Калі ласка, не выкарыстоўвайце Bebbo ў медыцынскіх мэтах. Змест гэтага дадатку не замяняе планавыя і медыцынскія агляды і рэкамендацыі ўрача, рэгулярныя ацэнкі развіцця дзіцяці або дыягнастычныя працэдуры. У выпадку ўзнікнення ў вас асцярогі ці пытанняў наконт здароўя або развіцця вашага дзіцяці ЮНІСЕФ рэкамендуе вам пракансультавацца са спецыялістам, педыятрам ці медсястрой. Калі выкарыстанне любой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дадатку, прыводзіць да шкоды здароўю, ЮНІСЕФ не нясе і не можа несці адказнасці за гэта.
Увесь змест дадзенага дадатку служыць выключна для інфармацыйных і адукацыйных мэт.
Камерцыйнае выкарыстанне дадатку Bebbo забаронена. Увесь кантэнт, прадстаўлены ў дадатку, прызначаны толькі для прыватнага выкарыстання на бясплатнай аснове.
ЮНІСЕФ і яго партнёры не нясуць адказнасці за страчаную выгаду, зніжэнне аб'ёмаў дзейнасці, зрыў пагадненняў або прапушчаныя магчымасці для бізнесу.
Даныя і выкарыстанне
Bebbo лакальна захоўвае даныя, якія ўводзяць карыстальнікі, пра здароўе і развіццё сваіх дзяцей, іх узрост і пол. Для атрымання інфармацыі пра даныя, якія ЮНІСЕФ збірае і выкарыстоўвае, гл. Палітыку канфідэнцыяльнасці.
Bebbo можа адпраўляць паведамленні пра даты вакцынацыі і медыцынскага агляду. Гэтыя паведамленні заснаваны на апрацоўцы інфармацыі, якую паведаміў карыстальнік, і выкарыстанні простых матэматычных/статыстычных формул. Настойліва рэкамендуецца, каб карыстальнік асобна адсочваў даты медыцынскіх аглядаў і вакцынацыі, а не кіраваўся толькі апавяшчэннямі Bebbo.
Абнаўленне кантэнту
Хоць ЮНІСЕФ і яго партнёры прыкладаюць намаганні для абнаўлення рэсурсаў, якія змяшчаюцца ў Bebbo, яны не робяць ніякіх заяў, запэўніванняў або гарантый, відавочных або мяркуемых, што змест дадатку з'яўляецца дакладным, поўным або актуальным.
Змяненне Умоў і палажэнняў
ЮНІСЕФ і яго партнёры могуць з пэўнай перыядычнасцю ўносіць змяненні ў гэтыя Умовы. Кожны раз, калі вы хочаце выкарыстоўваць Bebbo, калі ласка, азнаёмцеся з імі, каб пераканацца, што вы цалкам усведамляеце ўмовы, якія дзейнічаюць на момант карыстання дадаткам.
Змеяненні ў дадатку
ЮНІСЕФ і яго партнёры могуць час ад часу абнаўляць і змяняць Bebbo, каб забяспечваць актуальнай інфармацыяй або прапаноўваць новыя функцыі і адлюстроўваць змяненні на аснове патрэб карыстальнікаў.
Прыпыненне або закрыццё дадатку
Карыстанне Bebbo ажыццяўляецца бясплатна. ЮНІСЕФ і яго партнёры не гарантуюць, што дадатак або любы кантэнт у ім будуць даступны ў любы момант і ўвесь час. ЮНІСЕФ можа прыпыніць, адклікаць або абмежаваць даступнасць усёй або якой-небудзь часткі Bebbo па рабочых або іншых прычынах. Каб паведаміць вам у разумныя тэрміны пра любое прыпыненне або закрыццё дадатку, ЮНІСЕФ будзе прыкладаць усе намаганні, але не гарантуе гэтага. Фонд і яго партнёры не нясуць адказнасці за гэта.
Інфармаванне іншых карыстальнікаў аб гэтых Умовах і палажэннях
Калі хто-небудзь яшчэ выкарыстоўвае Bebbo праз вашу прыладу, вы таксама несяце адказнасць за тое, каб яны ведалі пра Умовы выкарыстання і іншыя прымянімыя палажэнні і ўмовы і выконвалі іх.
Знешнія спасылкі і рэсурсы
Bebbo можа спасылацца на іншыя вэб-сайты і рэсурсы, якія не знаходзяцца пад кантролем ЮНІСЕФ або яго партнёраў. Уключэнне такіх спасылак не азначае адабрэння або падтрымкі з боку ЮНІСЕФ якога-небудзь вэб-сайта, прадукту або паслугі.
ЮНІСЕФ не нясе ніякай адказнасці або абавязацельстваў у дачыненні да такіх вэб-сайтаў, уключаючы, напрыклад, адказнасць за дакладнасць ці верагоднасць любой інфармацыі, даных, меркаванняў, парад або заяў, зробленых на гэтых інтэрнэт-рэсурсах.
Правы інтэлектуальнай уласнасці
Частка зместу, даступнага ў Bebbo, ствараецца або распаўсюджваецца намі ці нашымі партнёрамі па ліцэнзіі.
Bebbo дазваляе карыстальніку доступ да рэсурсаў і кантэнту і іх выкарыстанне, як указана ў гэтых Умовах і палажэннях. Карыстальнік можа выкарыстоўваць рэсурсы такім чынам, як гэта дазволена ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі і палажэннямі.
Карыстальнік мае доступ і можа выкарыстоўваць рэсурсы кантэнту толькі ў рамках дадатку Bebbo і не можа перадаваць кантэнт або рэсурсы іншай асобе або размяшчаць кантэнт або рэсурсы на любым іншым серверы.
Карыстальніку не дазваляецца ствараць лічбавыя копіі кантэнту або змяняць яго, а таксама выкарыстоўваць якія-небудзь ілюстрацыі, фатаграфіі, відэа- ці аўдыяпаслядоўнасці або любую графіку.
За выключэннем карыстальніцкага кантэнту, змест, рэсурсы і ўсе іншыя складнікі Bebbo з'яўляюцца ўласнасцю ЮНІСЕФ і/або ліцэнзіяраў і абаронены аўтарскімі правамі, патэнтамі і/або іншымі правамі інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасці з нацыянальным і міжнародным заканадаўствам. ЮНІСЕФ і/або нашы ліцэнзіяры захоўваюць за сабой усе правы на дадатак і яго змест, якія прама не адлюстраваны ў гэтых Умовах выкарыстання.
Вы не маеце права ажыццяўляць адваротнае праектаванне, дэкампіляваць, дызасэмбліраваць ці іншым чынам атрымліваць доступ да зыходнага коду любога праграмнага забеспячэння, якое можа выкарыстоўвацца для працы з Bebbo. Вы не можаце выдаляць якія-небудзь паведамленні аб аўтарскіх правах, ліцэнзіі або іншыя паведамленні на любых рэсурсах ці іншым чынам у гэтым дадатку.
Асабістая інфармацыя
ЮНІСЕФ і яго партнёры будуць выкарыстоўваць асабістую інфармацыю толькі ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці Bebbo.
Назва і лагатып UNICEF/ЮНІСЕФ
Назва і лагатып ЮНІСЕФ з'яўляюцца выключнай уласнасцю ЮНІСЕФ. Яны абаронены міжнародным правам. Несанкцыянаванае выкарыстанне забаронена. Іх нельга капіраваць або ўзнаўляць якім-небудзь чынам без папярэдняга пісьмовага дазволу ЮНІСЕФ. Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні наконт гэтага, калі ласка, звяжыцеся з ЮНІСЕФ.
Прывілеі і імунітэты
Ніякія палажэнні, якія змяшчаюцца ў гэтых Умовах і палажэннях, Палітыцы канфідэнцыяльнасці ці ў дадатку Bebbo або якія адносяцца да іх, не павінны разглядацца як адмова ад якіх-небудзь прывілеяў і імунітэтаў ЮНІСЕФ у адпаведнасці з Канвенцыяй аб прывілеях і імунітэтах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.