Адгадай казку

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Спытайце ў дзяцей, магчыма, яны могуць самі прапанаваць якую-небудзь казку або любы іншы твор, каб яго разыграць. Можна выцягваць назвы знаёмых дзецям кніг наўздагад з капелюша.

Вось некалькі распаўсюджаных варыянтаў:

Вельмі галодны вусень (з'есці ўсю ежу, закруціцца ў кокан і ператварыцца ў матылька).

Вядомыя дзіцячыя вершы (паўтараць апісаныя ў іх рухі, эмоцыі і пад.).

Тры парсючкі (будаваць домікі, быць ваўком, дуць, рыкаць, тупаць).

Аліса ў краіне цудаў (уявіць, што ўпалі ў трусіную нару, выпіць з бутэлечкі з этыкеткай «Выпі мяне», зменшыцца, каб прайсці праз дзверы).

Пітэр Пэн (ляцець у Неверлэнд і змагацца на мячах з Капітанам Крукам).

Астатнія ўдзельнікі павінны адгадаць назву кнігі, і той, хто першым адказвае правільна, наступным разыгрывае чарговую казку.

Гуляючы з самымі маленькімі дзецьмі, разам выберыце чатыры ці пяць кніг і прапануйце адгадаць, якая з іх разыгрываецца. Дзецям таксама можа спадабацца самім разыграць сваю любімую казку з дапамогай дарослых.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта гульня ідэальна падыходзіць для таго, каб умацаваць упэўненасць дзіцяці ў сабе і стымуляваць развіццё ўяўлення з выкарыстаннем сюжэтаў любімых кніг і казак. А тыя, хто выступае гледачамі, уважліва сочаць і адгадваюць — гэта вельмі добра для адпрацоўкі навыкаў слухання і канцэнтрацыі.