Адкуль гук?

Што спатрэбіцца: музыка для дзяцей, мабільная прылада, напрыклад тэлефон або планшэт.

У чым заключаецца гульня. Слых развіваецца з узростам і вопытам. Уключыце музыку для вашага дзіцяці на любой прыладзе і схавайце яе. Глядзіце, каб дзіця не бачыла, куды. Затым спытайце: «Дзе музыка?». Няхай дзіця пашукае крыніцу музыкі. Парадуйцеся разам, калі знойдзе. Паўтарыце гэтую гульню ў розных частках пакоя. Калі дзіця ўжо поўзае, можна хаваць крыніцу гуку пад крэслам ці сталом, каб яно магло лёгка да яе дабрацца.

Чым карысная гульня. Гэты занятак дапаможа вашаму дзіцяці развіць слых.