Адпраўляемся на пошукі!
Што спатрэбіцца: ручкі, папера, заплечнік.
У чым заключаецца гульня. Папрасіце дзяцей скласці спіс таго, што яны будуць шукаць. Раздайце ручкі і паперу, пакуль будзеце разам абмяркоўваць спіс: якая зараз пара года; куды вы збіраецеся пайсці і што можаце знайсці і г. д. Улетку можна пашукаць кветкі, лісце, матылькоў, пчол, насякомых. Узімку — палкі, шышкі, жалуды. Дзеці могуць маляваць тое, што яны павінны заўважыць падчас пошукаў.
Адпраўляючыся на пошукі, можна прыдумаць самыя розныя тэмы. Напрыклад, загадаць знайсці найбліжэйшы аўтобусны прыпынак, ліхтарны слуп, лаўку і дарожныя знакі. Або скласці спіс розных відаў транспарту, якія трэба ўбачыць; спіс «людзей, якія нам дапамагаюць» (мясцовая пажарная частка або паліклініка). Гэта выдатны і захапляльны спосаб расказаць пра тое, што ёсць у непасрэднай блізкасці ад дома.
Спытайце дзяцей, на якую тэму яны хацелі б правесці пошукі і куды б хацелі адправіцца ў першую чаргу. Можна разам скласці карту, перш чым выправіцца ў дарогу.
Вазьміце заплечнікі, калі вы дамовіцеся збіраць прадметы падчас пошукаў, але не забывайце браць толькі тое, што не трэба зрываць. Напрыклад, ужо апалыя галінкі, лісце, шышкі і жалуды. Прадметы, якія нельга сабраць, можна фатаграфаваць ці замалёўваць.
Чым карысная гульня. Гэта выдатны спосаб пазнаёміцца са светам прыроды. Гульня ідэальна падыходзіць для дзяцей з дапытлівым складам розуму і цягай да прыгод.