Агульныя рэкамендацыі пры лішняй вазе і атлусценні ў дзяцей

Дзіця можа набраць лішнюю вагу ў выніку празмернага, незбалансаванага харчавання, ва ўмовах нізкай фізічнай актыўнасці. Гэтаму могуць спрыяць змены ўмоў жыцця дзіцяці і догляду за ім, а таксама магчымыя генетычныя парушэнні. Лішняя маса цела можа прывесці да шматлікіх праблем са здароўем як у дзяцінстве, так і ў больш познім узросце — дэфармацыі касцей і суставаў, хвароб сэрца і крывяносных сасудаў, дыябету; псіхічных праблем (дэпрэсія і нізкая самаацэнка).
Body

Дзіця можа набраць лішнюю вагу ў выніку празмернага, незбалансаванага харчавання і/або недахопу фізічнай актыўнасці. Гэтаму могуць спрыяць змены ўмоў жыцця дзіцяці і догляду за ім, а таксама магчымыя генетычныя парушэнні. Лішняя маса цела можа прывесці да шматлікіх праблем са здароўем у дзяцінстве і ў больш познім узросце — дэфармацыі касцей і суставаў, хвароб сэрца і крывяносных сасудаў, дыябету; псіхічных праблем (дэпрэсія і нізкая самаацэнка).

Калі вы заўважылі, што ваша дзіця пачало набіраць лішнюю вагу, звярніцеся да педыятра па кансультацыю і дадатковае абследаванне пры неабходнасці.

Рэкамендацыі для немаўлят

Лепшая ежа для немаўляці — грудное малако, якое ўтрымлівае ўсе неабходныя пажыўныя рэчывы ў збалансаваных суадносінах, таму яно рэкамендуецца ў якасці аптымальнага харчавання ў першыя 6 месяцаў і ў далейшым пасля ўвядзення прадуктаў прыкорму.

Рэкамендацыі для дзяцей, старэйшых за 6 месяцаў

Сачыце за тым, каб ваша дзіця атрымлівала прыкорм у аб'ёме і кратнасці, адпаведных яго ўзросту і рэкамендацыям па аптымальным харчаванні. Калі які-небудзь з гэтых параметраў не выконваецца, зрабіце неабходную карэкціроўку. Выключыце цукар з рацыёну дзіцяці і абмяжуйце аб'ём натуральных сокаў да 90 мл, максімум — 120 мл у дзень. Гатуйце ежу для дзіцяці без дадавання солі.

Звярніце ўвагу на тое, як вы корміце дзіця. Не прымушайце яго з'ядаць усё, што вы прапанавалі, калі яно гэтага не хоча. Разумейце і прымайце яго пачуццё насычэння. Заахвочвайце дзіця да таго, каб есці самастойна, тады яно будзе лепш разумець, што наелася. Заахвочвайце фізічную актыўнасць вашага дзіцяці, працягласць інтэрактыўных гульняў у розных палажэннях на падлозе павінна складаць не менш за 30 хвілін. Каб дзіця высыпалася за ноч, працягласць сну павінна складаць ад 12 да 17 гадзін у залежнасці ад яго ўзросту і патрэб. Выкананне рэкамендацый па правільным харчаванні і фізічнай актыўнасці дзіцяці з ранняга ўзросту павялічвае шанцы на здаровае і паспяховае жыццё ў далейшым.