Алфавіт ежы
Што спатрэбіцца: добры настрой!
У чым заключаецца гульня. Першы ўдзельнік пачынае: «Я такі галодны, што магу з’есці [і называе што-небудзь, што пачынаецца на «а», напрыклад ананас]!». Наступны ігрок кажа: «Я такі галодны, што магу з’есці [і называе нешта, што пачынаецца на «б»]!». Гульня працягваецца, пакуль удзельнікі не «з’ядуць» цэлы алфавіт прадуктаў/прадметаў...
Цікавы спосаб зрабіць гульню больш працяглай і складанай — паўтараць увесь ланцужок прадуктаў/прадметаў, перш чым называць свой. Гэта значыць кожны павінен памятаць усе папярэднія «з’едзеныя» прадукты. Такім чынам, той, хто павінен сказаць нешта на літару «е», кажа: «Я такі галодны, што мог бы з’есці ананас, банан, варэнне, гіпапатама, дыназаўра і…». Гэта нашмат больш складана, чым здаецца!
Каб яшчэ больш ускладніць гульню, можна рухацца па алфавіце ў зваротным парадку!
Чым карысная гульня. Гэтая вясёлая гульня выдатна развівае актыўны слоўнікавы запас. Не абавязкова прыдумваць менавіта ежу, бо чым больш незвычайнымі і нечаканымі будуць адказы, тым смяшней. Важнае папярэджанне: падчас гэтага занятку можа разгуляцца апетыт, таму загадзя падрыхтуйце што-небудзь для перакусу...