Апавядальнік

Што спатрэбіцца: кніга з казкамі або апавяданнямі.

У чым заключаецца гульня. Перш за ўсё трэба падрыхтаваць месца, дзе вы будзеце гуляць. Памятайце, што яно павінна быць камфортным для вас абаіх. Можаце разам уладкавацца на ложку ці ў крэсле.

Вазьміце адну з дзіцячых кніг, чытайце казку на розныя галасы і жэстыкулюючы так, каб гэта прыцягвала ўвагу дзіцяці. Дэманструйце розныя эмоцыі, якія адчуваюць персанажы, — радасць, сум, гнеў, нуду, каб ваша дзіця, назіраючы за вамі, магло бачыць іх і рэагаваць.

Выказвайце здзіўленне, узмахваючы рукамі. Важна перадаваць вашаму дзіцяці эмоцыі, якія адчуваюць іншыя людзі. Рабіце так, каб яно рэагавала на вашы дзеянні.

Чаму вучыцца ваша дзіця. З дапамогай гэтай гульні вы дапаможаце свайму дзіцяці навучыцца распазнаваць эмоцыі іншых людзей і рэагаваць на іх. А яшчэ дзіця прывыкае рабіць разам з вамі нешта, што яму цікава і падабаецца.