Апавяданні, у якіх ёсць розныя пачуцці
Што спатрэбіцца: зборнік апавяданняў з персанажамі (людзьмі ці жывёламі), якія адчуваюць розныя пачуцці, ці цікавая карцінка з часопіса, па якой вы можаце прыдумаць аповед.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця любіць разглядаць разам з вамі кніжкі або карцінкі. Яно звяртае ўвагу на тое, што адбываецца ў гэтых казках і апавяданнях, у тым ліку на тое, што людзі ці жывёлы могуць адчуваць розныя пачуцці. Чытаючы ці расказваючы гісторыю, вы можаце дапамагчы дзіцяці зразумець гэтыя пачуцці і спрабаваць выказаць іх самому: «Шчаня сумуе, таму што не можа знайсці сваю маму» (зрабіце сумны твар), «Як выглядае шчаня? Ты можаш зрабіць сумны выраз твару?» ці «Цікава, што будзе далей? Давай перагорнем старонку і паглядзім. Ух ты, дзяўчынка так рада — у яе дзень нараджэння. Можаш паказаць, як яна радуецца?». З дапамогай апавяданняў вы можаце вывучаць з дзіцем мноства розных пачуццяў і эмоцый.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Эмацыянальнае развіццё вашага дзіцяці ўключае ў сябе выяўленне і разуменне многіх пачуццяў. Чытанне казак і апавяданняў можа спрыяць гэтаму развіццю. У той жа час штодзённае чытанне дзіцяці развівае яго маўленне і раннюю пісьменнасць, што вельмі важна для паспяховай вучобы ў школе.