Апёкі ў дзяцей і як іх прадухіліць — агульныя меры
Неабходна памятаць пра бяспечную эксплуатацыю крыніц цяпла і электрапрыбораў. Гэта важная ўмова для прадухілення апёкаў і сур'ёзных траўм.
Body
Забяспечце бяспеку ў сябе дома
- У разеткі неабходна ўстанавіць ахоўныя заглушкі, каб дзеці не маглі засунуць туды пальцы або прадметы (такія заглушкі прадаюцца ў магазінах электратавараў).
- Устанавіце спецыяльныя ахоўныя экраны на адкрытыя крыніцы цяпла (электрычныя абагравальнікі, камін і г. д.).
- Прыбярыце і схавайце ўсе прадметы бытавой хіміі (мыйныя сродкі і г. д.) у недаступныя для дзяцей месцы — яны не толькі таксічныя, але і могуць выклікаць сур'ёзныя апёкі скуры і вачэй.
- Запалкі, запальнічкі і іншыя сродкі для развядзення агню неабходна захоўваць у недаступным для дзяцей месцы.
Засцеражыце свой дом ад пажару
- Устанавіце і падтрымлівайце ў спраўным стане пажарныя апавяшчальнікі — яны павінны быць ва ўсіх памяшканнях кватэры ці дома. Правярайце іх раз на месяц, каб пераканацца, што яны працуюць. Па магчымасці выкарыстоўвайце батарэйкі з працяглым тэрмінам службы.
- Рэгулярна правярайце спраўнасць электраабсталявання і ацяпляльных прыбораў у сябе дома.
- Ізалюйце кожны провад.
- Перад выхадам з дому пераканайцеся, што вы выключылі пліту/прас/іншыя электрапрыборы.
- Фіранкі і іншыя лёгкія прадметы, якія хутка ўзгараюцца, не павінны знаходзіцца побач з крыніцамі цяпла.
- Сачыце за тым, каб вогнетушыцель у доме/кватэры быў у працоўным стане.
- Складзіце план эвакуацыі на выпадак пажару, і няхай вашыя дзеці таксама прымуць удзел у яго складанні, таму што так яны лепш за ўсё запомняць, што ім неабходна рабіць. Раскажыце дзецям паслядоўнасць неабходных у выпадку пажару дзеянняў.
- Дзеці павінны ведаць НУМАР ТЭЛЕФОНА ДЛЯ ВЫКЛІКУ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ — 101!