Аўтызм

Аўтызм — гэта складанае псіхічнае расстройства, якое ўключае ў сябе шэраг асаблівасцей паводзін дзіцяці, якія выяўляюцца ў раннім дзяцінстве.
Body

Не існуе аднолькавых людзей, таксама і няма падобных дзяцей з аўтызмам. Аднак для гэтага стану характэрны некаторыя сімптомы:

  • дэфіцыт сацыяльна-эмацыянальнай узаемнасці, які выяўляецца ў парушэнні сацыяльнай дыстанцыі, цяжкасцях ініцыявання і падтрымання зносін, у зніжэнні здольнасці дзяліцца інтарэсамі, эмоцыямі, пачуццямі з навакольнымі людзьмі;
  • дэфіцыт вербальнай і невербальнай камунікацыі: дзеці не ўстанаўліваюць або не падтрымліваюць візуальны кантакт, не разумеюць і не выкарыстоўваюць сацыяльныя або агульнапрынятыя жэсты, часта не карыстаюцца маўленнем;
  • стэрэатыпныя формы паводзін і абмежаванасць інтарэсаў — напрыклад, дзіця часта і/або доўга кружыцца вакол сваёй восі, збірае толькі палкі, круціць колы ў машынках;
  • сэнсарныя праблемы — напрыклад, дзіця можа быць звышадчувальным да гуку або святла, да пахаў і смакаў або, наадварот, у яго можа быць прыкметна зніжаны болевы парог.

Часта ўзнікаюць дадатковыя складанасці, такія як:

  • цяжкасці з прыёмам ежы;
  • праблемы са сном;
  • трывожныя расстройствы;
  • эпілепсія;
  • дэпрэсія;
  • праблемы з увагай;
  • праблемы з каардынацыяй рухаў;
  • самаразбуральныя паводзіны або прычыненне шкоды навакольным.