Будуем утульны шалаш
Што спатрэбіцца: старыя прасціны і коўдры, прышчэпкі, падушкі, пакрывалы, святлодыёдная гірлянда на батарэйках.
У чым заключаецца гульня. Дапамажыце дзецям выбраць, дзе пабудаваць шалаш.
Калі вы робіце шалаш у садзе, можна прымацаваць прасціны да галін дрэў, каб стварыць імправізаваную палатку. Пасцяліце коўдры і падушкі на зямлі, каб было ўтульна. Упрыгожце шалаш гірляндамі. Можна таксама арганізаваць дзецям нейкія забавы ўнутры: узяць ручкі і паперу, стос кніг, настольныя гульні.
Калі вы будуеце шалаш у памяшканні, ідэальная канструкцыя — гэта два ці тры крэслы або вялікі стол, накрыты прасцінай. Дзецям спадабаецца ўдзельнічаць у працэсе будаўніцтва, дык чаму б не папрасіць іх дапамагчы? У іх будзе мноства ідэй.
Няхай пафантазіруюць, што менавіта яны будуюць. Форт? Касмічны карабель? Падземную пячору? Няхай іх шалаш стане чароўным светам для займальнай творчай гульні. Дадаткова можна ўключыць святлодыёдныя гірлянды — таямніча і ўтульна.
Як толькі дзеці вызначыліся, у што яны гуляюць, няхай прыбіраюцца, каб адпавядаць задумцы. Працяглая весялосць гарантаваная!
Чым карысная гульня. Будаваць шалаш — гэты вясёлы і займальны занятак для дзяцей, які развівае ўяўленне і навыкі каманднай працы. Ім абавязкова спадабаецца новае «сакрэтнае месца», дзе яны ў любы момант могуць схавацца і пагуляць.