Бурбалкі

Што спатрэбіцца: коўдра, мыльныя бурбалкі (вы таксама можаце самі зрабіць для іх раствор дома з дапамогай вады, мыла, пральнага парашку або сродку для мыцця посуду), дрот або стужка, глыбокі кантэйнер.

У чым заключаецца гульня. Для гэтага занятку вам спачатку трэба падрыхтаваць мыльныя бурбалкі. Калі ў вас дома іх няма, вы можаце зрабіць самі: змяшаць ваду ў суадносінах 2 да 1 з мылам або сродкам для мыцця посуду ў глыбокай місцы. Зрабіце пятлю з дроту або стужкі, і гатова — можаце выдзімаць праз яе бурбалкі.

Можна пачынаць. Пакладзіце дзіця на спіну на мяккую паверхню, напрыклад у ложачак або на ложак. Загаварыце са сваім дзіцем, каб прыцягнуць яго ўвагу. Пасля гэтага можаце пачынаць пускаць над ім бурбалкі. Старайцеся прыцягнуць увагу дзіцяці. Паступова яно пачне адрозніваць некаторыя з бурбалак і сачыць вачыма за іх рухам.

Вашаму дзіцяці спадабаецца назіраць за бурбалкамі. Можаце пры гэтым расказваць вершыкі або спяваць песенькі ў такт вашым дзеянням.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Вашаму дзіцяці будзе прыемна і цікава назіраць за прадметамі, якія рухаюцца, сачыць за імі вачамі, гэта будзе стымуляваць яго цікаўнасць і энтузіязм да даследавання навакольнага свету.