Бяспечныя цацкі
Бацькі і асобы, якія даглядаюць дзіця, павінны паклапаціцца пра тое, каб дзіцячыя гульні былі як мага больш бяспечнымі. Выбірайце цацкі і прадметы для вольнага часу і адпачынку ў адпаведнасці з узростам і маторыкай дзіцяці, вучыце дзіця таму, як бяспечна карыстацца імі і ўвесь час кантралюйце малых дзяцей падчас гульні.
Body
Парады па выбары цацак
- Цацкі павінны адпавядаць узросту — выбірайце прыдатныя па ўзросце і псіхаматорных здольнасцях дзіцяці цацкі. Уважліва чытайце ўсе папярэджанні, указанні па бяспецы і інструкцыі вытворцы.
- Звяртайце ўвагу на памер цацкі — яна павінна адпавядаць узросту дзіцяці. Не дазваляйце немаўлятам і малым дзецям гуляць з цацкамі, якія яны могуць праглынуць (з дэталямі меншымі, чым раток дзіцяці). Вялікімі цацкамі і прадметамі для гульняў на свежым паветры (каталкі, самакаты, веласіпеды і г. д.) трэба карыстацца пад пастаянным наглядам бацькоў.
- Звяртайце ўвагу на тое, каб цацкі былі суцэльнымі, і не купляйце дзецям малодшага ўзросту цацкі з вострымі гранямі. Рэгулярна правярайце, каб у цацак дзяцей больш старэйшага ўзросту не было адламаных частак або вострых краёў, якія могуць прычыніць шкоду дзіцяці. Адразу рамантуйце або выкідвайце паламаныя цацкі.
- Звяртайце ўвагу на таксічнасць — цацкі і прылады для малявання (фламастары, фарбы, крэйда і г. д.) могуць утрымліваць шкодныя для здароўя дзіцяці рэчывы — старайцеся купляць такія, на якіх ёсць адзнака аб тым, што яны нетаксічныя.
-
Пасля распакавання новай цацкі неадкладна выкідвайце ўсю ўпакоўку. Абгортка, пакеты, пластыкавыя дэталі, плёнка могуць прывесці да ўдушэння ці да таго, што дзіця можа падавіцца.
Рэкамендацыі па захаванні цацак:
- Захоўвайце ўсе цацкі, асабліва мяккія, удалечыні ад адкрытых крыніц цяпла.
- Захоўвайце цацкі старэйшых і малодшых дзяцей асобна.
- Захоўвайце ўсе цацкі з дробнымі дэталямі (канструктары, пазлы і г. д.) у недаступным для маленькага дзіцяці месцы, каб яно іх не бачыла.
- Не захоўвайце цацкі ў такіх месцах, адкуль дзіця можа зваліцца ў спробах дацягнуцца да іх, напрыклад, на высокіх паліцах.
- Захоўвайце цацкі ў скрынках без вечка або ў каробках з лёгкай накрыўкай, якія не змогуць параніць дзіця, калі ўпадуць на яго.
- Не захоўвайце цацкі там, куды дзеці могуць патрапіць і аказацца зачыненымі (драўляныя, пластыкавыя ці металічныя скрыні з вечкамі і г. д.), бо дзіця можа задыхнуцца ў іх.
-
Памятайце: цацкі трэба рэгулярна мыць, таму што немаўляты і малыя дзеці цягнуць у рот амаль усё, што трапляецца ім у рукі ці дакранаецца да іх вуснаў. Рэгулярна мыйце плюшавыя цацкі, таму што ў іх назапашваецца пыл. Рэгулярна працірайце ўсе цацкі і прадметы для гульняў на свежым паветры (мячы, самакаты, веласіпеды і г. д.).