Б’ём па мячы нагой

Што спатрэбіцца: адзін або некалькі мячоў (калі ў вас няма мячоў, вы можаце проста зрабіць шары з газет або скруціць тоўстую шкарпэтку), кардонная каробка (большая за мячы), іншыя прадметы, якія можна выкарыстоўваць у якасці мішэні для мяча (напрыклад, палка, якая ляжыць на зямлі).

У чым заключаецца гульня. Прапануйце дзіцяці пагуляць у гульню: «Ты ўмееш біць нагой па мячы? Добра! А цяпер паспрабуем што-небудзь больш складанае. Паспрабуй забіць мяч у гэту каробку! (Яна ляжыць на баку адкрытай стараной да дзіцяці.) Гуляем толькі нагамі, рукамі мяч не чапаем! Паспрабуй яшчэ раз, гэта няпроста! Можна падысці бліжэй». Арыентуйцеся на навыкі і на тое, што хочацца рабіць дзіцяці. Можна ўскладніць задачу: «А цяпер давай паспрабуем што-небудзь іншае. Паспрабуй устаць вось тут і ўдарыць па мячы нагой так, каб ён дакаціўся да гэтай палкі! Ух ты, выдатны ўдар!».

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. У гэтым узросце ваша дзіця дэманструе больш дасканалыя фізічныя навыкі. Гэта і падобныя практыкаванні дапамогуць вашаму дзіцяці навучыцца кантраляваць свае рухі. Таксама гульня развівае разумовыя здольнасці, паколькі ваша дзіця разлічвае, наколькі моцна ўдарыць па мячы або які вугал удару выбраць, каб мяч апынуўся ў каробцы.