Цеплавы ўдар — чаму ён адбываецца і як яго пазбегнуць
Цеплавы ўдар — гэта небяспечны для жыцця стан, які ўзнікае ў выніку раптоўнага празмернага павышэння тэмпературы цела, а таксама няздольнасці арганізма падтрымліваць тэмпературу ў межах нормы.
Body
Цеплавы ўдар можа быць вынікам знаходжання пад прамымі сонечнымі прамянямі, але не толькі. Звычайна ён здараецца пры павышэнні вільготнасці ў летнюю спёку, паколькі ў такіх умовах ускладняецца потавыдзяленне. Дзеці маюць высокую рызыку цеплавога ўдару, і чым малодшае дзіця, тым вышэйшая рызыка.
Сімптомы цеплавога ўдару
- высокая тэмпература цела (вышэй за 40 °C);
- чырвоная, гарачая і сухая скура;
- хуткае, пачашчанае дыханне;
- пачашчанае сэрцабіццё (160–180 удараў у хвіліну);
- мышачная слабасць і сударгі;
- нізкі крывяны ціск;
- галавакружэнне, галаўны боль, стамляльнасць;
- млоснасць і рвота;
- страта прытомнасці (часам страта прытомнасці з’яўляецца першай прыкметай);
- адсутнасць потавыдзялення.
Як пазбегнуць цеплавога ўдару
- Заўсёды насіце з сабой ваду і рэгулярна давайце дзіцяці піць.
- Не заставайцеся з дзіцем на сонцы, у цёплых і душных памяшканнях, пазбягайце празмерных для яго фізічных нагрузак.
- Выбірайце адзенне па надвор’і. У спякоту выбірайце лёгкае адзенне. Апранайце дзіця ў бодзі без рукавоў і ніколі не надзявайце шкарпэткі.
- Дзецям больш старэйшага ўзросту выбірайце майкі, шорты і абутак з адкрытым наском, напрыклад сандалі.
- Харчаванне павінна быць збалансаваным і лёгкім, багатым вітамінамі і мінераламі.
- Ніколі не пакідайце дзяцей адных у машыне і заўсёды замыкайце яе, каб дзеці не маглі сесці ў яе без дазволу падчас гульні. Дзеці часта становяцца ахвярамі цеплавога ўдару ў машынах. Дастаткова на пяць хвілін пакінуць дзіця ў машыне ў гарачае надвор’е, адлучыўшыся па справах, каб за гэты час у ёй стала так горача, што ўзнікне пагроза жыццю і здароўю вашага дзіцяці.