Чароўная каструля
Што спатрэбіцца: каструля або сатэйнік, мяккая невялікая цацка, дзве мяккія коўдры.
У чым заключаецца гульня. Для гэтай гульні вам трэба на падлозе накрыць каструляй або сатэйнікам цацку. Пакладзіце коўдры на падлогу перад каструляй і пасадзіце на іх сваё дзіця. Скажыце яму: «Раз, два і тры, глядзі!». Падніміце каструлю, каб яно ўбачыла схаваную пад ёй цацку.
Потым зноў накрыйце цацку і дапамажыце дзіцяі падняць каструлю або сатэйнік. Цяпер яго чарга зрабіць усё самастойна.
Чым карысная гульня. Гэты занятак дапаможа вашаму дзіцяці развіць лагічнае мысленне і каардынацыю рухаў.