Чаяванне

Што спатрэбіцца: коўдра або прасціна, кубкі, талеркі, чайнік (сапраўдная ежа — па жаданні), усе любімыя мяккія цацкі.

У чым заключаецца гульня. Рассцяліце коўдру на падлозе, расстаўце кубкі і талеркі па крузе па краі коўдры. Пастаўце чайнік у цэнтр. Гэту падрыхтоўчую частку вы можаце зрабіць са сваім дзіцем або загадзя ўсё сервіраваць самастойна і здзівіць яго — дзіця відавочна будзе ў захапленні.

Папрасіце дзіця сабраць усе яго любімыя мяккія цацкі і запрасіць іх на чаяванне. Пасадзіце іх па краі коўдры, не забудзьце пакінуць месца для сябе. Вы можаце запрасіць колькі заўгодна сяброў з іх уласнымі мяккімі цацкамі. «Чаю» на ўсіх хопіць!

Прапануйце чай усім-усім сябрам і вядзіце нязмушаную гутарку: «Дзякуй, што прыйшоў, мішка, не хочаш чаю?». Дарослыя могуць дапамагаць наваднымі фразамі, калі дзеці саромеюцца або хвалююцца і ад гэтага не ведаюць, што сказаць, — тут няма няправільных адказаў, проста дайце волю свайму ўяўленню!

У гэтай гульні галоўнае — уяўленне, але некалькі ласункаў лішнімі не будуць!

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Вашым дзецям спадабаецца запрашаць свае цацкі на незабыўнае чаяванне! Гэта класічная ролевая гульня, якая развівае творчыя здольнасці, слоўнікавы запас і ўяўленне дзяцей. А яшчэ яна карысна для трэніроўкі сацыяльных навыкаў дзяцей, бо яны запрашаюць таго, каго любяць, і знаёмяць вас з імі!