Чытаем разам з дзіцем

Што спатрэбіцца: дзіцячая кніжка (з яркімі малюнкамі і тактыльнымі элементамі).

У чым заключаецца гульня. Пасадзіце дзіця да сябе на калені, каб вы маглі разам разглядаць кнігу, але пры гэтым вы таксама павінны бачыць твар дзіцяці. Вазьміце кнігу так, каб вам абодвум было ўсё бачна, і пачынайце «чытаць». Можаце апісваць тое, што бачыце на малюнку, або расказваць пра гэта гісторыю, паказваць пальцам на малюнкі і прагаворваць усё, што на іх выяўлена. Выкарыстоўвайце кароткія і простыя сказы. Мяняйце інтанацыю, рабіце паўзы. Ваш голас павінен перадаваць розныя эмоцыі — здзіўленне, радасць...

Важна, каб дзіця бачыла выраз вашага твару, а вы назіралі за яго мімікай. Прагаворвайце тыя эмоцыі і рэакцыі, якія бачыце, называйце тое, што дзіцяці падабаецца і не падабаецца. Няхай яно дакранаецца да кнігі, перагортвае старонкі і наогул вывучае яе ўсімі магчымымі спосабамі. Калі дзіця пачынае ўтвараць гукі, разглядаючы малюнкі, то няхай «чытае» разам з вамі — слухайце дзіця і адказвайце, паўтараючы за ім гукі, задаючы пытанні і падбадзёрваючы. Калі вы бачыце, што дзіця больш не займае кніга (яно глядзіць у бок ці неяк інакш дэманструе нежаданне працягваць), проста цярпліва чакайце, пакуль яно зноў не зверне ўвагу на яе, і тады працягвайце. Калі кніга дзіця больш не цікавіць, займіцеся чым-небудзь іншым і вярніцеся да яе пазней.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Сумеснае чытанне і разглядванне кніг важна для развіцця камунікатыўных навыкаў і моўнага развіцця вашага дзіцяці.