Дапамажыце дзіцяці супакоіцца самастойна
Што спатрэбіцца: прадметы, якія падабаюцца вашаму дзіцяці.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце па-ранейшаму важна ваша дапамога дзіцяці, калі яно засмучана. Аднак вы заўважыце, што ваша дзіця пачынае ўсё лепш і лепш супакойвацца самастойна, па меншай меры на непрацяглы час. Вы можаце дапамагчы свайму дзіцяці ў гэтым, зрабіўшы так, каб побач з ім былі бяспечныя прадметы, якія могуць дапамагчы яму адчуваць сябе камфортна. Можа быць, ёсць нейкая мяккая цацка, якую ваша дзіця любіць гладзіць? Або яркі мобіль ці карцінка, на якія яно заўсёды звяртае ўвагу? Перш чым спяшацца на дапамогу, пачакайце крыху, паназірайце, можа быць, дзіця пачне супакойвацца самастойна.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця ведае, што вы заўсёды, у любой сітуацыі дапаможаце яму. Але цяпер пачынае разумець, што і яно само можа нешта зрабіць, каб супакоіцца. Уменне супакойвацца самастойна — гэта важны навык, якому трэба пачынаць вучыцца ўжо цяпер, а таксама развіваць яго ў наступныя месяцы і гады. Як і заўсёды і ва ўсім, тут важную ролю адыгрываюць ваша любоў і падтрымка.