Давай размаўляць!
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. У гэты перыяд у дзіцяці хутка развіваюцца моўныя навыкі. Дайце яму дома як мага больш магчымасцей выкарыстоўваць гукі і словы для зносін. Вы будзеце ўсё больш і больш разумець адзін аднаго! Паспрабуйце стварыць для вашага дзіцяці ўмовы для зносін з іншымі людзьмі: бабулямі і дзядулямі (асабіста або па відэасувязі), суседзямі або прадаўцамі ў магазінах. У нейкі момант дзіця пачне спрабаваць штосьці сказаць гэтым людзям. Дапамагайце яму, задаючы навадныя пытанні, напрыклад: «Глядзі, колькі садавіны. Што нам купіць?». Калі ваша дзіця нешта гаворыць у адказ, паўтарыце яго словы, дапоўніце і звярніцеся да прадаўца. Сітуацыі могуць быць самымі рознымі. Ваша дзіця будзе ў захапленні, калі адчуе, што яго разумеюць і з ім размаўляюць.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзіця развівае маўленчыя і камунікатыўныя навыкі. Яно ўсё больш упэўнена адчувае сябе ў сацыяльным асяроддзі. Дзякуючы вашай падтрымцы дзіцяці будзе яшчэ больш спакойна і камфортна ў новых сітуацыях.