Дэманстрацыя эмоцый

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Перад тым як пачаць гульню, падумайце, дзе вы ўладкуецеся разам з вашым дзіцем. Вы можаце пасадзіць яго ў любое зручнае месца, у дзіцячае крэсла або на калені тварам да вас. Таксама вы можаце рабіць гэта падчас купання або змены падгузніка.

Гульня заключаецца ў тым, каб выразам твару (расплюшчваючы вочы, адкрываючы рот, уздымаючы бровы), цалуючы, пагладжваючы, абдымаючы і г. д. дэманстраваць дзіцяці розныя эмоцыі і пачуцці (радасць, спакой, гонар, весялосць, здзіўленне, любоў). Гэта неабходна, каб ваша дзіця вучылася іх распазнаваць і выкарыстоўваць для дэманстрацыі сваіх пачуццяў. Мяняйце выразы твару, але чакайце, каб дзіця адрэагавала на кожны з іх.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. З дапамогай гэтага занятку вы навучыце дзіця распазнаваць эмоцыі іншых людзей і рэагаваць на іх.