Дзе цацка?

Што спатрэбіцца: тры кардонныя каробкі з накрыўкамі, адна маленькая цацка.

У чым заключаецца гульня. Каб пачаць гульню, неабходна спачатку падрыхтаваць усё, што вы будзеце выкарыстоўваць. Пасадзіце дзіця на крэсла або на плоскую зручную паверхню.

Пастаўце перад ім тры кардонныя каробкі без накрывак і ў адну з іх пакладзіце цацку. Затым закрыйце каробкі і спытайце: «А дзе цацка?».

Адкрывайце каробкі адну за адной і, калі адкрыеце каробку з цацкай, са здзіўленнем скажыце: «А вось дзе яна!». Цяпер чарга вашага дзіцяці — паўтарайце ўвесь працэс і дазвольце яму адкрываць каробкі і шукаць цацку. Згуляўшы некалькі разоў, можаце змяніць задачу і сказаць: «А зараз адкрый каробку без цацкі».

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта гульня дапамагае стымуляваць лагічнае мысленне, увагу і памяць вашага дзіцяці. Яно таксама пачынае выказваць незадаволенасць ці радасць.