Дзе цацка?
Што спатрэбіцца: рознакаляровыя мяккія цацкі, скрынка, коўдра, ручнік або шматок тканіны.
У чым заключаецца гульня. Гуляючы так, як апісана ніжэй, вы дапамагаеце свайму дзіцяці спазнаваць свет у вясёлай, гульнявой форме.
Спачатку падрыхтуйце месца для гульні і ўсё неабходнае. Вазьміце мяккія рознакаляровыя цацкі і пакладзіце ў скрынку, каб дзіця іх не бачыла.
Пасадзіце дзіця ў крэсла або пакладзіце перад сабой. Цяпер пачынаецца самае цікавае! Дастаньце цацку са скрынкі і пакажыце дзіцяці. Паднясіце цацку бліжэй да яго твару і загаварыце з дзіцем, каб прыцягнуць яго ўвагу. Калі яно засяродзіцца на цаццы, павольна накрыйце яе ручніком або пакрывалам і скажыце: «Няма!».
Пачакайце некалькі секунд, падніміце пакрывала і вясёлым тонам абвясціце: «Ах, вось жа яна!». Паўтарыце гульню, выкарыстоўваючы астатнія цацкі.
Калі пад рукой няма цацак, вы можаце проста закрываць твар рукамі: «Ку-ку!». Увагу дзіцяці заўсёды можна прыцягнуць, загаварыўшы з ім ці праспяваўшы яму песеньку.
Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтай вясёлай гульні ваша дзіця вучыцца чакаць розныя падзеі і разумець, што павінна зараз адбыцца. Гэта стымулюе разумова-пазнавальныя здольнасці, а таксама пашырае ўяўленне аб прыродзе прадметаў. З дапамогай гэтай гульні ваша дзіця навучыцца даследаваць тое, што яго акружае.