Дзе лялька?
Што спатрэбіцца: мяккая коўдра, цацка ці лялька.
У чым заключаецца гульня. Спачатку знайдзіце месца, дзе вам і вашаму дзіцяці будзе камфортна. Пасцяліце коўдру на роўную паверхню.
Пакладзіце дзіця на спіну на коўдру. Вазьміце ляльку ці цацку ў руку, схавайце за спіну і скажыце «А ў мяне сюрпрыз!», каб прыцягнуць увагу дзіцяці.
Дастаньце ляльку з-за спіны і скажыце: «Прывітанне, (імя вашага дзіцяці)!». Затым зноў схавайце цацку за спіну.
Працягвайце гульню, пакуль не стане заўважна, што ваша дзіця пачынае чакаць, што зараз з’явіцца цацка. Паспрабуйце рабіць так, каб яна з’яўлялася з розных месцаў, напрыклад з-пад вашай рукі, з-за пляча і гэтак далей. Заўсёды падносьце цацку бліжэй да дзіцяці, каб прыцягнуць яго ўвагу. Цяпер яго чарга — няхай пагуляе з цацкай. Паназірайце: хутчэй за ўсё, дзіця будзе спрабаваць паўтараць за вамі.
Чым карысная гульня. Гэтае практыкаванне дапамагае стымуляваць развіццё ўвагі, а таксама нейронных сувязей і зрокавага ўспрымання па меры таго, як дзіця будзе разумець, што зараз павінна з’явіцца цацка.