Дзе мішка? Пакуль-пакуль!
Што спатрэбіцца: некалькі дробных прадметаў або цацак.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця вучыцца паказваць тое, што хоча сказаць, выкарыстоўваючы свае рукі — пры дапамозе жэстаў. Вы напэўна заўважылі, як ваша дзіця гэта робіць. Прапануем вам вясёлую і нескладаную гульню, якая накіравана на стымуляванне дзіцяці да таго, каб яно больш актыўна жэстыкулявала. Для пачатку пакажыце дзіцяці невялікі прадмет або цацку. Скажыце: «Вось твой мішка. А дзе мішка?!». (Прыбярыце цацку туды, куды ваша дзіця не зможа дабрацца.) Пакажыце пальцам на цацку і скажыце: «Вось ён!». Паназірайце, ці паказвае ваша дзіця на мішку. Затым вярніце цацку на месца і паўтарыце гульню столькі разоў, на колькі ў дзіцяці хопіць цікавасці. Можаце дадаць яшчэ адзін жэст — «Скажы мішку «пакуль-пакуль» і памахай ручкай». Дапамажыце дзіцяці памахаць рукой: «Пакуль-пакуль, мішка!»
Калі ваша дзіця само выкарыстоўвае жэсты (напрыклад, паказвае на што-небудзь з таго, што вы прыгатавалі на абед), рэагуйце на гэта: «Так, ты ўбачыў/убачыла банан! Хочаш банан?». Такім чынам вы паказваеце дзіцяці, што вы яго разумееце.
Чаму вучыцца ваша дзіця. Жэсты вельмі важныя для зносін, таму іх выкарыстанне з'яўляецца часткай развіцця мовы і камунікацыі ў вашага дзіцяці. Яму таксама важна разумець: калі яно спрабуе размаўляць, вы яму адказваеце. Гэта самая ранняя форма сапраўднай размовы. Гэта дапамагае ўмацаваць вашу сувязь з дзіцем і падтрымлівае яго сацыяльнае і эмацыянальнае развіццё.