Дзеці любяць размаўляць з дарослымі
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. Дзецям падабаецца размаўляць з дарослымі. Кожны раз, калі ў вас ёсць магчымасць, пачынайце размову, паўтараючы гук, які ўтварае ваша дзіця (няхай гэта будзе слова, вокліч або проста нейкі гук). Затым пачакайце, дайце час адрэагаваць — паўтарыць за вамі ці зноў нешта вымавіць. Так у вас пачнецца размова. Далей можаце прапаноўваць дзіцяці новыя словы і спалучэнні гукаў, заклікаючы яго паўтараць за вамі, напрыклад: «Му-у-у-у», «Карова мычыць: му-у-у», «Давай, скажы му-у-у!». Заўсёды падтрымлівайце і хваліце дзіця, а затым па магчымасці вывучайце іншыя гукі і словы — гукі дажджу, шамаценне лісця, гук вады ў ванным пакоі, гукі крокаў па падлозе, дзвярнога званка...
Вы можаце займацца гэтым дзе і калі заўгодна — падчас гульняў і проста ў вольны час, а таксама пры паўсядзённых справах, калі адзяваецеся, гатуеце ежу, мыецеся, робіце пакупкі, прагульваецеся або едзеце кудысьці. Акрамя таго, не забывайце пастаянна размаўляць, чытаючы ці разглядаючы кнігі: «Паглядзі, а што робіць дзяўчынка? А што тут? Глядзі, тут многа сабак. Цікава, як яны брэшуць?».
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Размаўляючы з вамі, дзіця даведваецца і вучыцца выкарыстоўваць новыя словы і іх камбінацыі, узбагачае свой лексічны запас.