Дзелімся пачуццямі

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця праяўляе значна больш эмоцый. Літаральна кожны дзень вы заўважаеце, як яно дэманструе хваляванне, смутак, страх або непакой і г. д. У такія моманты можна пазначыць і прагаварыць тыя пачуцці, якія яно адчувае: «Ты такі радасны! Ты ўзрадаваўся, што мы прыехалі да бабулі». Або: «Я бачу, ты засмучаны, таму што нельга пайсці гуляць на вуліцу. Давай прыдумаем, у што пагуляць дома, пакуль дождж не скончыцца». Ваша дзіця можа таксама заўважаць пачуцці іншых людзей. Вы здольны дапамагчы ў гэтым, нават калі яно пакуль не ўмее само сказаць, што адчувае: «Так, тваёй сястрычцы вельмі сумна. Яна плача. Можаш яе пашкадаваць? Можаш яе супакоіць?».

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Калі вы заўважаеце, падтрымліваеце і прагаворваеце пачуцці вашага дзіцяці, яно і само пачне разумець і вучыцца выказваць іх. Эмацыянальнае развіццё — важная задача ў гэтым узросце. Спачуванне да іншых таксама з'яўляецца часткай гэтага працэсу. Дапамагаючы свайму дзіцяці заўважаць і разумець пачуцці іншых людзей, вы дапамагаеце яму вырасці добрым і чулым чалавекам.