Дзіўная скрынка

Што спатрэбіцца: каробка, якая вам не патрэбна для іншых мэт. Выдатна, калі ў яе будзе накрыўка, якую дзіця зможа само адкрываць; розныя дробныя прадметы, цацкі або проста бытавыя рэчы, якія вам не патрэбны і якія можна пакласці ў скрынку (пераканайцеся, што яны бяспечны для дзіцяці).

У чым заключаецца гульня. Звярніце ўвагу дзіцяці на каробку, зніміце накрыўку і пакажыце здзіўленне: «Ого, глядзі, што тут! Гэта твая скрынка з рознымі рэчамі. Давай пагуляем з імі!». Затым можна прадэманстраваць (пры неабходнасці), як збіраць усе прадметы, вымаць іх з каробкі і класці назад. Будзе выдатна, калі нейкія з іх, напрыклад лыжкі, могуць утвараць гукі. Дазвольце вашаму дзіцяці самому гуляць так, як яму падабаецца, і проста будзьце побач.

Абавязкова захоўвайце каробку з прадметамі ў адным і тым жа месцы, каб ваша дзіця магло само да яе дабірацца і гуляць самастойна.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Такія заняткі дапамагаюць вашаму дзіцяці навучыцца выкарыстоўваць мышцы пальцаў і рук. Гэта таксама стымулюе пазнавальнае развіццё, паколькі дзіця плануе, што выняць і пакласці назад і як усё спалучаецца між сабой.