Гатуем уяўную ежу

Што спатрэбіцца: тэма гульні (прыгатаванне ежы) з'яўляецца толькі прыкладам. Матэрыялы могуць быць рознымі ў залежнасці ад тэмы і зместу.

Для гэтай гульні могуць спатрэбіцца якія-небудзь небіткія талеркі, кубкі і лыжкі; прадметы, якія дзіця зможа выкарыстоўваць у якасці ўяўнай пліты і халадзільніка (гэта могуць быць кардонныя каробкі або стол); прадметы, якія заменяць каструлі або іншы посуд (бяспечныя і маленькія, знешні выгляд неабавязкова павінен адпавядаць рэчам, якія яны замяняюць).

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця, хутчэй за ўсё, часта гуляе ў што-небудзь «не папраўдзе». Гэты варыянт з'яўляецца прыкладам таго, як вы можаце пасадзейнічаць ускладненню дзіцячых гульняў і далучэнню да іх іншых. Загадзя падрыхтуйце і раскладзіце ўсё неабходнае для гульні і (калі выкарыстоўваеце сцэнарый гэтага прыкладу) скажыце: «Можа быць, пагуляем, як быццам ты гатуеш ежу? Хочаш? Як ты будзеш гэта рабіць?». Працягвайце размову пра тое, як можна «гатаваць» ежу, і прапаноўвайце (або рабіце выгляд, што прапаноўваеце) іншыя прадметы.

Яшчэ можна сказаць: «Я (ці тата, ці старэйшая сястра) магу табе дапамагаць. Што мне рабіць?». Або іншыя члены сям'і могуць прыкінуцца, што чакаюць, а потым ядуць тое, што вы «прыгатавалі».

Гэты і іншыя сцэнарыі гульняў у нешта «не папраўдзе» можна паўтараць зноў і зноў.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Калі дзіця ўяўляе, быццам (напрыклад) каробка — гэта пліта, а маленькі шарык — яйка, гэта стымулюе развіццё мыслення. Далучэнне да гульні іншых людзей (членаў сям'і ці іншых дзяцей) умацоўвае сацыяльную кампетэнтнасць вашага дзіцяці і яго здольнасць да ўзаемадзеяння з іншымі.