Гаворым у жывоцік!

Што спатрэбіцца: мяккая коўдра ці плед.

У чым заключаецца гульня. Маўленне і маўленчыя здольнасці дзіцяці пачынаюць развівацца задоўга да таго, як яно скажа сваё першае слова. Дзякуючы дадзенай гульні вы дапаможаце свайму дзіцяці лёгка і весела падрыхтавацца да гэтага.

Перш чым пачаць гульню, падрыхтуйце месца для яе правядзення: яно павінна быць утульным, цёплым і мяккім. Можна заслаць коўдру ці плед. Сачыце, каб паблізу не было небяспечных прадметаў.

Пакладзіце дзіця на спіну на падрыхтаваную паверхню, папярэдне зняўшы з яго адзенне. Станьце побач з дзіцем і прыцягніце яго ўвагу. Для гэтага вы можаце загаварыць, праспяваць песню або пагладзіць дзіця.

Цяпер дакраніцеся вуснамі да жывоціка дзіцяці і пачніце гаварыць, спяваць, расказваць вершыкі — увогуле вымаўляйце нешта прыемнае для яго. Падчас гэтага змяняйце тон і гучнасць голасу. Кожны раз, калі вы заканчваеце нешта гаварыць, можна цалаваць дзіця, гладзіць яго жывоцік.

Падчас гэтага занятку абавязкова ўсміхайцеся і выконвайце дзеянні пяшчотна і спакойна. Імправізуйце, напрыклад паспрабуйце ўтвараць разнастайныя гукі: цмокайце языком, гудзіце, дзьміце. Толькі не рабіце нічога занадта гучна, каб не напалохаць дзіця.

Чым карысная гульня. Гэтая гульня стымулюе маўленчае, сацыяльнае і сэнсаматорнае развіццё. Акрамя таго, яна дапамагае дзіцяці больш даведацца пра сваё цела.