Глядзі, якія ў цябе ручкі!

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця адкрывае для сябе магчымасці сваіх рук. Яно часта іх разглядае («Што гэта?»), а яшчэ пачынае намацваць рукамі свой рот. Тут вам неабавязкова нечаму вучыць дзіця, трэба проста пастаянна штодня ствараць умовы, каб яно магло асвойваць свае ручкі — яны павінны быць свабоднымі большую частку дня, каб яно магло імі як заўгодна варушыць. Асабліва добра для гэтага падыходзяць такія паўсядзённыя справы, як змена падгузнікаў, адзяванне і купанне. Часцей кладзіце дзіця ў такое становішча, каб яму было лягчэй бачыць і кантраляваць свае ручкі і далоні. Вы заўважыце, што дзіця з вялікай цікавасцю і задавальненнем «знаходзіць» іх. Звяртайце на гэта ўвагу і пазітыўна рэагуйце.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Кантроль сваіх рухаў, розных частак цела з'яўляецца важным этапам у развіцці здольнасцей вашага дзіцяці. Калі яно цягне пальцы ў рот, то такім чынам стымулюе развіццё пачуццяў дотыку і смаку.