Глядзім на зоркі
Што спатрэбіцца: цёплы напітак, цёплы світар і добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Назіраць за зоркамі можна непасрэдна з ганка вашага дома, але яшчэ лепш будзе адправіцца ў цёмнае, ціхае і бяспечнае месца ўдалечыні ад святла горада.
Яснай ноччу прыгатуйце гарачы шакалад і закускі. Цёпла апраніцеся і вазьміце некалькі коўдраў ці спальных мяшкоў, калі яны ў вас ёсць.
Зручна ўсядзьцеся або ляжце на спіну і глядзіце на касмічны дыван над сабой. Няхай дзіця разгледзіць Месяц. Можа, ён яму нешта нагадвае? А дзіця зможа знайсці самую яркую зорку? Спытайце, колькі, на яго думку, ёй гадоў? Прапануйце выбраць адну з зорак і загадаць жаданне.
Дзіцяці старэйшага ўзросту спадабаецца шукаць сузор’і (зорныя карты лёгка знайсці ў інтэрнэце і ўзяць з сабой), а весці зорны дзённік і запісваць, што бачыш, будзе цікава дзіцяці любога ўзросту. У пэўную пару года, калі пашанцуе, можна ўбачыць знічку.
Назіранне за зоркамі — выдатны занятак, для якога не патрабуецца ніякіх прыстасаванняў. Усё, што вам трэба, — гэта ясная ноч.
Чым карысная гульня. Дадзены занятак знаёміць дзяцей з Сонечнай сістэмай, а яшчэ гэта выдатны спосаб расказаць пра навуку, прыроду, гісторыю, космас і, вядома ж, іншапланецян.