Глядзім з любоўю

Што вам спатрэбіцца: нічога або мяккае крэсла.

У чым заключаецца гульня. Назіраць за рэакцыяй дзіцяці заўсёды весела і карысна. Для пачатку вам трэба выбраць месца, дзе вы будзеце гуляць. Важна, каб вакол не было прадметаў або гукаў, якія адцягваюць увагу вашага дзіцяці.

Пакладзіце дзіця на спіну на мяккую паверхню або пасадзіце ў дзіцячае крэсла. Глядзіце, не адводзячы вачэй, каб яно таксама звярнула на вас увагу. Ну што, пагуляем? Шырока ўсміхніцеся і ўтварыце які-небудзь гук. Сачыце за рэакцыяй дзіцяці — хутчэй за ўсё, яно ўсміхнецца вам у адказ. Ніколі не будзе лішнім ласкава пацалаваць дзіця ў лоб ці шчаку — няхай яно ведае, што гэта момант любові і пяшчоты.

Паспрабуйце розныя выразы твару і жэсты, але сачыце за тым, каб ні ў якім разе не напалохаць ці не выклікаць дыскамфорт.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэты вясёлы занятак дапаможа вам лепш наладзіць зносіны з дзіцем, паколькі стымулюе актыўнасць тых нейронаў, якія ствараюць у мозгу сувязі, адказныя за моўнае развіццё. Узаемадзеянне ў атмасферы спакою і любові таксама спрыяе развіццю больш моцнай эмацыянальнай прывязанасці і навыкаў сацыяльнага ўзаемадзеяння.