Гонка на тачках

Вам спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Знайдзіце роўную травяную пляцоўку і вырашыце, дзе будуць старт і фініш. Гэта спаборніцтвы на хуткасць. Падзяліце ўдзельнікаў на пары. У кожнай пары адно дзіця будзе «тачкай», яно кладзецца на траву тварам уніз, за ім становіцца яго напарнік. Перад пачаткам забегу другі ўдзельнік падымае «тачку» за шчыкалаткі, а «тачка» прыўзнімаецца на руках. Такім чынам, на старт, увага, марш! Кожная пара спрабуе прыйсці да фінішу першай — «тачка коціцца» на руках, напарнік бяжыць ззаду, трымаючы за ногі. Невядома, што больш складана — прыйсці першымі да фінішу ці не зайсціся ад смеху па дарозе!

Няхай тэмп задае «тачка», а не напарнік!

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта класічная гульня, у якой ад дзяцей патрабуецца праца ў парах, каб дайсці да фінішу. Гэта развівае іх сацыяльныя навыкі, да таго ж гэта весела! Таксама дзеці трэніруюць раўнавагу, каардынацыю, сілу і навыкі ўзаемадзеяння ў камандзе!