Грудное выкормліванне пры падазрэнні на / пацвярджэнні COVID-19

Грудное малако забяспечвае дзіця антыцеламі, якія спрыяюць здароваму развіццю і абараняюць яго ад шматлікіх інфекцый. Антыцелы і біяактыўныя фактары, якія ўтрымліваюцца ў грудным малаку, могуць супрацьстаяць інфекцыі COVID-19, калі дзіця падвяргаецца яе ўздзеянню.
Body

Грудное малако ўтрымлівае антыцелы, якія садзейнічаюць здароваму развіццю дзяцей і абараняюць іх ад многіх інфекцый. Антыцелы і біяактыўныя фактары ў грудным малаку могуць змагацца з інфекцыяй COVID-19, калі дзіця падвяргаецца яе ўздзеянню. Каранавірус не быў знойдзены ў грудным малаку, яго перадача праз натуральнае выкормліванне не пацверджана.

1. Цесны кантакт з маці і ранняе, выключна грудное выкормліванне да 6 месяцаў спрыяюць добраму развіццю дзіцяці. Калі ў вас хутка народзіцца дзіця, вам неабходна падтрымка ў арганізацыі бяспечнага груднога выкормлівання, а таксама магчымасць практыкаваць з нованароджаным кантакт «скура да скуры» і знаходзіцца з ім у адным памяшканні.

2. Карміць грудзьмі бяспечна, калі захоўваць адпаведныя меры засцярогі: прытрымлівацца рэспіраторнай гігіены падчас кармлення, па магчымасці насіць маску; мыць рукі да і пасля дакранання да дзіцяці; рэгулярна чысціць і дэзінфіцыраваць паверхні, да якіх вы дакраналіся.

3. Калі вы занадта дрэнна сябе адчуваеце, каб карміць грудзьмі, ёсць і іншыя бяспечныя спосабы забяспечыць дзіця грудным малаком, у тым ліку сцэджаным ці донарскім, калі апошняе магчыма. Парайцеся са спецыялістамі наконт найбольш прыдатных варыянтаў. Калі падчас хваробы ў вас недастаткова малака, аднавіць натуральнае выкормліванне можна пасля выздараўлення.

4. Кармленне грудзьмі ўмацоўвае імунную сістэму дзіцяці, а антыцелы маці перадаюцца яму праз малако, дапамагаючы дзіцяці змагацца з інфекцыямі. Калі ў нованароджанага дзіцяці або дзіцяці больш старэйшага ўзросту COVID-19 або любая іншая хвароба, грудное выкормліванне трэба працягваць.