Гукі

Што спатрэбіцца: мяккая коўдра і любы музычны інструмент (губны гармонік, ражок або нават утулка ад туалетнай паперы (усё апцыянальна)).

У чым заключаецца гульня. Для пачатку вы можаце пакласці дзіця на мяккую коўдру ці сабе на калені, каб яно магло бачыць ваш твар.

Можна пачынаць гульню — утварайце гукі ротам: прыцмоквайце, цокайце языком, свісціце, імітуйце гук рухавіка, рык, скрып, спевы або гудзенне. Дзеці з задавальненнем слухаюць розныя гукі і робяць нешта разам з мамай і татам.

Вы таксама можаце імітаваць гукі жывёл: качкі, сабакі, кошкі, каня, каровы, свінні, курыцы, пеўня, малпы, змяі, птушкі, асла, ваўка і многіх іншых.

Дапусцім, вы бачыце, што вашаму дзіцяці вельмі падабаюцца гукі. У гэтым выпадку вы можаце дадаць інструменты для таго, каб змяніць гучанне, напрыклад губны гармонік, ражок, самаробны мегафон (з утулкі ад туалетнай паперы) і г. д.

Заўсёды сачыце за тым, каб інструменты, якімі вы карыстаецеся, былі бяспечны для вашага дзіцяці. Пазбягайце занадта гучных і рэзкіх гукаў, гэта можа напалохаць дзіця. Калі вам здаецца, што нейкія гукі недарэчныя, не паўтарайце іх.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. З дапамогай гэтай гульні вы можаце дапамагчы свайму дзіцяці навучыцца адрозніваць і вызначаць месцазнаходжанне навакольных гукаў, а таксама дапаможаце яму пачаць утвараць розныя гукі, што будзе стымуляваць развіццё маўлення.