Гуляем па чарзе

Што спатрэбіцца: любая простая гульня з вызначанымі правіламі, напрыклад настольная або гульня з карткамі, няхай нават самаробная. Можна ўзяць карткі (невялікая колькасць) з парамі лікаў або зрабіць іх самім. Можна проста намаляваць пары простых фігур або малюнкаў (дзве птушкі, два каты і г. д.). Можа выбраць іншую простую гульню, якая будзе цікавай вашаму дзіцяці ў памяшканні або на вуліцы (напрыклад, гульня з вашага дзяцінства).

У чым заключаецца гульня. Гуляйце разам так, як падабаецца вашаму дзіцяці. Можа аказацца, што ваша дзіця нейкія з правілаў выконвае, а іншыя забывае. Гэта нармальна. У гульні рабіце ўсё па чарзе: «О, ты зрабіў ход фішкай на тры клеткі наперад. Цяпер мая чарга» або: «Выдатна! Ты знайшоў дзве карткі з катамі. Цяпер мая чарга шукаць». Выкарыстоўвайце словы «твая чарга» і «мая чарга» досыць часта, каб вашаму дзіцяці была зразумела ідэя. Можна спытаць: «Чыя цяпер чарга? Мая? Дзякуй!». У што б вы ні гулялі, працэс павінен быць прыемным і вясёлым, а не на «перамогу ці пройгрыш». Галоўнае — задавальненне ад сумеснай гульні.

Вашаму дзіцяці спадабаецца любая простая гульня, калі вы гуляеце ў яе з ім разам.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Калі ваша дзіця падрасце, узнікне мноства сітуацый, у якіх яму трэба будзе выконваць правілы (стаяць у чарзе ў магазіне, чакаць сваёй чаргі карыстацца нечым на ўроку і г. д.). Апісаная тут гульня — прыемнае, паступовае знаёмства з падобным вопытам. Выкананне дзеянняў па чарзе — важны крок у разумовым і сацыяльным развіцці дзяцей.