Гуляем у аўтобус

Што спатрэбіцца: крэслы; па жаданні: рэквізіт, грошы ці жэтоны.

У чым заключаецца гульня. Расстаўце крэслы так, каб яны нагадвалі салон аўтобуса — адно крэсла спераду для кіроўцы і некалькі крэслаў ззаду для пасажыраў. Чым больш крэслаў і ігракоў, тым лепш.

Прызначце аднаго іграка кіроўцам і папрасіце яго заняць сваё месца наперадзе — ён будзе «весці» аўтобус. Няхай дзеці мадэлююць гульню, як захочуць: робяць выгляд, што едуць, тармозяць, паварочваюць, спыняюцца на святлафоры, падаюць гукавы сігнал і гэтак далей.

Некаторыя дзеці могуць стаяць крыху наводдаль на сваіх уяўных аўтобусных прыпынках, чакаючы, пакуль аўтобус іх забярэ. Час ад часу вадзіцель павінен «спыняцца» і аб’яўляць, на які прыпынак прыбыў аўтобус, напрыклад, «Парк», «Цэнтр горада», «Заапарк», «Бібліятэка» ці «Школа». Тады пасажыры могуць заходзіць у аўтобус, аплачваць праезд, займаць месцы і адпраўляцца ў дарогу.

Будзе карысна да пачатку гульні ўзгадніць маршрут аўтобуса — так пасажыры змогуць выбраць сабе пункт прызначэння, сесці ў аўтобус і праехаць да патрэбнага «прыпынку», затым дачакацца вяртання аўтобуса, каб паехаць назад. Можна прасіць пасажыраў купляць квіткі ці аплачваць праезд манетамі ці жэтонамі — гэта выдатны спосаб папрактыкаваць падлік у галаве. Самае галоўнае, каб усім было весела і цікава, каб ігракі атрымалі задавальненне, задзейнічаўшы сваё ўяўленне і здольнасць імправізаваць.

Прапануйце дзецям праявіць свае творчыя здольнасці і зрабіць для гульні рэквізіт, напрыклад фуражку для кіроўцы і руль. Няхай падумаюць, што ім можа спатрэбіцца ў паездцы.

Чым карысная гульня. Гэтая вясёлая групавая (або сямейная) гульня заахвочвае дзяцей да імправізацыі і выкарыстання сваёй фантазіі падчас уяўнага падарожжа на аўтобусе. Акрамя таго, гэта займальны спосаб папрактыкаваць падлік у галаве, развіць сацыяльныя і камунікатыўныя навыкі, а таксама патрэніраваць уважлівасць (сочачы за «прыпынкамі», каб не прапусціць свой).