Гуляем з лялькай
Што спатрэбіцца: лялька або мяккая цацка (можа быць самаробнай), некалькі іншых прадметаў, такіх як невялікі шматок тканіны і лыжка.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце рэзка праявіцца здольнасць вашага дзіцяці выкарыстоўваць уяўленне ў гульнях. Многія віды дзейнасці могуць спрыяць развіццю гэтага віду вобразнага мыслення. Паспрабуйце зацікавіць дзіцяці тым, каб зрабіць што-небудзь «не папраўдзе» з лялькай або мяккай цацкай. Ваша дзіця можа і само проста браць свае цацкі і гушкаць іх, напрыклад, робячы выгляд, што ўкладвае іх спаць. Але вы можаце і падказаць яму, напрыклад: «Здаецца, твая лялька стамілася. Давай пакладзём яе спаць». Такімі фразамі вы падкажаце дзіцяці, як дзейнічаць, але як толькі яно пачне нешта рабіць само, не перашкаджайце. Проста паназірайце, што ваша дзіця робіць з лялькай (цацкай) і рознымі прадметамі. Вы можаце каменціраваць з адабрэннем яго дзеянні ці проста з задавальненнем назіраць за палётам фантазіі вашага дзіцяці.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Здольнасць уяўляць і выкарыстоўваць фантазію ў гульні адыгрывае важную ролю ў далейшым развіцці разумовых навыкаў вашага дзіцяці. А яшчэ гэта прыносіць вялікае эмацыянальнае задавальненне. Гульня — гэта самы важны спосаб пазнання свету дзецьмі ў дашкольным узросце. Ёсць многа спосабаў стымуляваць развіццё ўяўлення з дапамогай самых простых прадметаў і матэрыялаў.