Каб дзеці менш падалі
Падзенні — самая частая прычына дзіцячых траўмаў. Каб прадухіліць іх, самае галоўнае — своечасова прадбачыць такія здарэнні і зрабіць бяспечным асяроддзе, у якім дзіця праводзіць свой час.
Body
Зрабіце свой дом бяспечным
- Прыбярыце ці замацуйце прадметы мэблі, якія можна лёгка перакуліць ці перавярнуць.
- Прыбярыце слізкія дыванкі і дарожкі.
- У ніжняй і верхняй частках лесвіцы ўсталюйце вароты з зашчэпкай, якую маленькае дзіця не зможа адкрыць.
- Усталюйце на лесвіцы парэнчы або ручкі, за якія дзіця магло б трымацца.
- На лесвіцы не павінна быць перашкод.
- Усталюйце ахоўныя фіксатары/замкі на вокны і дзверы, якія вядуць на тэрасу/балкон, каб абмежаваць іх адкрыццё, або ўсталюйце спецыяльныя ахоўныя планкі.
- Мэблю, на якую можа залезці дзіця (ложкі, крэслы і г. д.), ніколі не трэба размяшчаць пад акном ці побач з ім.
- Трымайце балконныя дзверы зачыненымі — дзіця не павінна знаходзіцца на балконе без нагляду.
- Адразу пасля выкарыстання прыбірайце лесвіцу ў недаступнае для дзяцей месца.
- Пакладзіце неслізготныя дыванкі на плітку ў ванным пакоі, а таксама ў ванну/душ.
Асаблівая ўвага: немаўляты і малыя дзеці
- Ніколі не пакідайце дзіця на спавівальным століку без нагляду!
- Калі вы выкарыстоўваеце калыску, пераканайцеся, што яе апора дастаткова ўстойлівая.
- Ложак павінен быць дастатковай глыбіні і мець агароджу. Глыбіня ложачка павінна быць не меншая за 60 см (ад верхняга краю матраца да верхняй часткі агароджы), каб дзіця не выпала з яго.
- Па баках ложачка не павінна быць перакладзін, на якія магло б залезці маленькае дзіця.
- Падчас выкарыстання дзіцячага крэсла для кармлення і каляскі правярайце, каб дзіця заўсёды было прышпілена рамянямі.
- Пазбягайце выкарыстання хадункоў!
Бяспека падчас дзіцячых гульняў
- Пераканайцеся, што дзіцячая пляцоўка бяспечная — арэлі надзейна замацаваны, з іх не тырчаць цвікі і г. д.
- Прыбірайце з дзіцячай пляцоўкі ўсё, аб што дзіця можа спатыкнуцца — камяні, палкі і г. д.
- Упэўніцеся, што вашыя дзеці выкарыстоўваюць гульнявое абсталяванне згодна з узростам і здольнасцямі.
- Па магчымасці выбірайце дзіцячую пляцоўку з больш мяккія пакрыццём.
- Падчас заняткаў спортам дзіця павінна насіць адпаведную ахоўную амуніцыю (пры яздзе на веласіпедзе на галаве дзіцяці павінен быць шлем, а пры катанні на ролікавых каньках неабходна выкарыстоўваць адпаведную абарону для рук і ног).