Качка-качка-гусь

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. Папрасіце дзяцей сесці ў вялікае кола на палянцы. Той, хто «водзіць», — «гусь» — ходзіць па-за колам, дакранаючыся да галоў іншых ігракоў — «качак». Кожны раз гусь кажа: «Качка, качка, качка...» — датуль, пакуль не выбера кагосьці, каго прызначыць новай гуссю. Тады трэба крыкнуць: «Гусь!», і пачнецца пагоня!

Выбраная качка павінна ўскочыць і даганяць гусь — пакуль тая не зробіць поўны круг і не сядзе на месца, якое вызвалілася. Калі качка зловіць гусь, то садзіцца на сваё месца і гульня працягваецца. Але калі гусь паспявае абабегчы круг і сесці, яна становіцца качкай. А качка, якая не паспела, — гуссю.

Дадатак. Гэтую класічную гульню лёгка адаптаваць, каб яна не надакучыла. Напрыклад, замест таго, каб бегаць, ігракі могуць скакаць (на дзвюх ці адной назе) ці паўзці па крузе. Таксама можна змяніць ключавыя словы, каб гульня стала тэматычнай — напрыклад, пра піратаў, дыназаўраў або аднарогаў.