Калі вы адчуваеце, што можаце прычыніць шкоду свайму дзіцяці

Усе дзеці маюць права на бяспеку і абарону ад жорсткага абыходжання. Аднак выкананне бацькоўскіх абавязкаў часам можа празмерна стамляць. Калі вы адчуваеце, што не можаце справіцца са сваімі эмоцыямі і здольны нашкодзіць свайму дзіцяці, вам патрэбна дапамога.
Body

Бацькі, здольныя прычыніць шкоду свайму дзіцяці

Для маці/ бацькі нармальна часам адчуваць сябе пазбаўленым усіх сіл. Але часам бывае і горш.

Калі вы вельмі стаміліся, расчараваны няпростымі паводзінамі дзіцяці ці перажываеце за правільнасць сваіх учынкаў, вам можа быць цяжка кантраляваць свае эмоцыі і рэакцыі. Адсутнасць дастатковай падтрымкі таксама можа негатыўна адбіцца на вашым цярпенні і здольнасці спраўляцца з выхаваннем дзіцяці.

Часам асабістыя, эмацыянальныя, медыцынскія ці фінансавыя праблемы могуць выматаць вас так, што вы адчуеце, што не можаце належным чынам клапаціцца пра сваё дзіця.

У вас могуць быць цяжкія перажыванні аб уласным мінулым, напрыклад няшчаснае дзяцінства або адсутнасць падтрымкі з боку сям’і. Гэты досвед можа ўскладніць вам жыццё як маці/бацьку.

 

Калі ўсё выйшла з-пад вашага кантролю і вы злуяцеся на сваё дзіця, дэманструючы гэта слоўна ці фізічна, вы рызыкуеце прычыніць яму шкоду, нават калі не хочаце гэтага.

Ніколі не прычыняйце шкоды дзіцяці. Кожнае дзіця мае права на бяспеку і абарону.

Што рабіць

Калі вы адчуваеце, што можаце прычыніць шкоду свайму дзіцяці, неабходна распачаць наступныя дзеянні.

У дадзены момант:

  • Спыніцеся.
  • Адыдзіце ў бок і зрабіце некалькі глыбокіх удыхаў.
  • Патэлефануйце каму-небудзь, каб абмеркаваць гэты момант, напрыклад члену сям’і, сябру ці на тэлефон даверу для бацькоў.

Калі вы сталі больш спакойным:

  • Падумайце пра тое, што адбылося і як гэта паўплывала на вас і ваша дзіця.
  • Зрабіце што-небудзь, каб палепшыць сітуацыю.
  • Звярніцеся па падтрымку і дапамогу.

Калі вы адчуваеце, што можаце нашкодзіць свайму дзіцяці ці ўжо прычынілі яму боль, важна неадкладна звярнуцца па дапамогу. Пры неабходнасці выклічце хуткую дапамогу.

Атрыманне падтрымкі, каб пазбегнуць жорсткага абыходжання з дзецьмі

Калі вы адчуваеце, што можаце прычыніць шкоду свайму дзіцяці, і ўсвядомілі гэтыя пачуцці, паспрабуйце пазбегнуць рызыкі.

Ніжэй пералічаны спецыялісты і службы, якія могуць вам дапамагчы:

  • кансультанты на гарачых тэлефонных лініях;
  • службы/праграмы падтрымкі сям’і ў вашым раёне. Напрыклад, у сацыяльна-педагагічным цэнтры, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (уключаючы праграмы па супрацьдзеянні хатняму гвалту);
  • псіхолаг у дзіцячым садзе;
  • псіхолаг у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця (ЦКРНіР);
  • ваш доктар — ён можа параіць прафесіяналаў (псіхолагаў і кансультантаў), калі вы не ведаеце, да каго звярнуцца;
  • ваш сацыяльны работнік (калі ён ёсць).

Просьба аб дапамозе патрабуе мужнасці, але таксама паказвае, што вы:

  • любіце сваё дзіця і клапоціцеся пра яго інтарэсы;
  • разумееце, што ёсць праблема;
  • бераце на сябе адказнасць;
  • хочаце, каб нешта змянілася ў вашай сям’і;
  • імкняцеся палепшыць сітуацыю.

Магчыма, стане лягчэй, калі вы будзеце ведаць, што іншыя бацькі таксама перажывалі цяжкія часы. Кожны ўрач, псіхолаг, кансультант, сацыяльны работнік і аператар гарачай лініі размаўляў з кімсьці, у каго ўзніклі падобныя праблемы, і дапамагаў яму.

З вамі могуць працаваць прафесіяналы, якія падкажуць, як стаць больш пазітыўным. Звяртаючыся па дапамогу, вы робіце ўсё магчымае для свайго дзіцяці, сваёй сям’і і для сябе.