Харэаграфія

Што спатрэбіцца: плэер або радыё.

У чым заключаецца гульня. На адкрытым паветры ўключыце любую музыку. Няхай дзеці слухаюць і адчуваюць рытм. Яны могуць рухацца, як захочацца: выгінацца і трэсці рукамі і нагамі, цягнуцца да неба і нагінацца да зямлі, пляскаць рукамі і тупаць нагамі. Няхай круцяцца, скачуць і весяляцца пад музыку! Калі яны знойдуць свой стыль, пакажыце, як аб'ядноўваць любімыя рухі ў паслядоўнасць — і няхай яны выканаюць уласны танец.

Стварыце плэйліст з песнямі ў розных стылях і з задавальненнем рухайцеся пад розную музыку.

Чым карысная гульня. Танцы на свежым паветры — гэта выдатная магчымасць паспрабаваць новыя рухі і навучыцца валодаць сваім целам. А яшчэ — займальны спосаб прывыкнуць да фізічнай нагрузкі і развіць каардынацыю, раўнавагу і сілу. Пры гэтым павялічваецца ўпэўненасць у сабе, пазітыўнае стаўленне да цела і паляпшаецца самаадчуванне ў цэлым.