Хатні аркестр

Што спатрэбіцца: каструлі, формы для выпечкі, пластыкавыя гаршчкі, металічныя і драўляныя лыжкі, венчык, бутэлькі, вада, гумкі, каробка з-пад абутку.

У чым заключаецца гульня.

Крок 1.

Illustration of Household orchestra Step 1

Зірніце на ўсе гэтыя прадметы і прапануйце дзецям «паіграць» на іх. Металічныя каструлі і патэльні будуць асновай ударнай секцыі. Няхай паспрабуюць — як будзе гучаць кожны «інструмент», калі па ім стукаць драўляным або металічным прадметам?

Крок 2.

Illustration of Household orchestra Step 2

Напоўніце шкляныя бутэлькі рознага памеру рознай колькасцю вады. Рэзка падуйце ў горла бутэлькі, і вы пачуеце «свіст». Можна выкарыстоўваць і пластыкавыя бутэлькі з-пад малака або соусаў, але шкляныя падыдуць лепш. Цяпер у вас ёсць духавыя. А яшчэ па іх можна пастукваць лыжкай — атрымаецца ксілафон.

Крок 3.

Illustration of Household orchestra Step 3

Нацягніце некалькі гумак на каробку з-пад абутку. Можна паспрабаваць выразаць круглую адтуліну ў цэнтры каробкі, як у гітары. Гумкі рознай таўшчыні будуць утвараць гукі рознай танальнасці, а яшчэ гук будзе адрознівацца ў залежнасці ад памеру каробкі. Цяпер у вашым аркестры ёсць струнная секцыя.

Крок 4.

Illustration of Household orchestra Step 4

Дзеці могуць выконваць розныя партыі ў аркестры і з дапамогай электрапрыбораў (пад наглядам дарослых). Міксеры, чайнікі, пыласосы і пральныя машыны ствараюць выдатны фонавы шум для вашых практыкаванняў у музіцыраванні.

Ці ведаеце вы, што слова «аркестр» паходзіць ад грэчаскага слова, якое азначае «танцаваць»? Выконваючы музыку, не адмаўляйце сабе ў задавальненні і патанцаваць пад яе!

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзеці любяць шумець! Дайце ім магчымасць пашумець удосталь, каб зразумець, як што гучыць і адрозніваецца па гучнасці. Гэта дазволіць ім задумацца пра тое, як узнікаюць гукі і ўтвараецца музыка.