Хованкі

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. У гэтую гульню можна гуляць нават удваіх. Вызначыцеся, да якога ліку будзе лічыць той, хто ідзе шукаць (у залежнасці ад узросту ігракоў і ад таго, у якім месцы яны гуляюць).

Адзін ігрок павінен заплюшчыць вочы ці ўстаць тварам да сцяны, а затым лічыць. Калі закончыць, трэба сказаць: «Я іду шукаць! Хто не схаваўся, я не вінаваты!».

Да гэтага часу іншыя ігракі павінны знайсці сабе месца, дзе можна схавацца. Перахоўвацца нельга. Той, хто шукае, павінен знайсці ігракоў аднаго за другім і зрабіць гэта ў адзіночку. Апошні знойдзены ігрок становіцца пераможцам. Цяпер яго чарга «вадзіць».

Ёсць шмат разнавіднасцей гульні. У некаторых варыянтах ужо знойдзеныя ігракі могуць дапамагчы шукаць астатніх. У старажытнагрэчаскай версіі той, хто водзіць, стаіць і лічыць у адзначаным коле. З яго трэба выходзіць шукаць. І ў кола павінны незаўважна вярнуцца іншыя ігракі.

Яшчэ адзін варыянт — гульня ў «бляшанку шпротаў». Спачатку хаваецца толькі адзін чалавек, а шукаюць усе астатнія. Тыя, хто яго знаходзяць, хаваюцца там жа, разам з першым іграком. Можна ствараць свае ўласныя варыяцыі і весела гуляць у памяшканні ці на вуліцы.

Чым карысная гульня. У гэтай класічнай гульні выкарыстоўваюцца такія навыкі, як лік, бег, назіральнасць. Гэта забава для ўсёй сям'і, для яе не трэба спецыяльных прадметаў, а ігракоў можа быць колькі заўгодна.