Хто гэта?

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця пачынае праяўляць новыя эмоцыі і пачуцці ў адносінах да незнаёмых людзей: баіцца, саромеецца ці хвалюецца пры сустрэчы з імі, хоць раней усім усміхалася. Зараз чарговы этап у развіцці дзіцяці. Гэта сведчанне таго, што цяпер яно разумее розніцу і асабліва востра адрознівае тых, хто для яго асабліва важны, і ўсіх астатніх.

Па магчымасці пры сустрэчы з новымі людзьмі дайце дзіцяці час, каб прывыкнуць. Трымайце яго на руках, спакойна размаўляйце з іншым чалавекам, тым самым вы супакоіце дзіця. Замест таго, каб падбухторваць або ўгаворваць ваша дзіця («Не саромейся!»), давайце яму магчымасць рэагаваць ці не рэагаваць любым спосабам — як яму камфортней. Калі незнаёмы дзіцяці чалавек праяўляе празмерную ўвагу і дружалюбнасць, вы можаце проста сказаць: «Давайце дадзім яму трохі часу, каб яно да вас прывыкла», ізноў жа, не кажучы пры гэтым, што ваша дзіця саромеецца ці палохаецца. У залежнасці ад сітуацыі вы можаце даць незнаёмаму даросламу невялікую цацку ці іншы прадмет, здольны зацікавіць дзіця, і тое зробіць першы крок.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Хваляванне пры ўзаемадзеянні з незнаёмымі людзьмі можа захоўвацца даволі доўга, але ваша дзіця засвойвае два важныя моманты. Па-першае, яно даведваецца, што ў любой трывожнай сітуацыі вы заўсёды яго супакоіце і дасце яму пачуццё абароненасці (эмацыйная бяспека). Па-другое, ваша дзіця ўсведамляе, што іншыя людзі часта аказваюцца прыемнымі ў зносінах і з імі можа быць весела (сацыяльнае развіццё). Як заўсёды, вялікае значэнне мае ваша падтрымка.