Хто ў люстэрку?
Што спатрэбіцца: люстэрка; аксесуары: шапкі, тканіны, банты, лялькі і інш.
У чым заключаецца гульня. Пастаўце люстэрка каля сцяны і пераканайцеся, што яно ўстойлівае. Можна пакласці дзіця перад ім на мяккую коўдру ці пасадзіць яго да сябе на калені насупраць люстэрка.
Вашаму дзіцяці будзе вельмі цікава разглядаць свой адбітак у люстэрку. Праз некаторы час яно навучыцца пазнаваць сябе ў ім — гэта будзе асабліва забаўляць дзіця.
Дапамажыце дзіцяці парухаць ручкамі, дэманструючы розныя жэсты, а таксама стымулюйце яго паварочваць галаву перад люстэркам. Пакажыцеся самі ў ім, каб дзіця магло ўбачыць і вас.
З часам можна дадаць у гульню аксесуары, надзяваючы дзіцяці на галаву розныя капелюшы, павязваючы шалікі і хусткі ці проста даючы яму цацку, каб яно гуляла з ёй перад люстэркам.
Напрыканцы гульні можна прагаварыць назвы ўсіх частак цела, паказваючы на іх у люстэрку.
Гуляйце з дзіцем каля люстэрка некалькі разоў на тыдзень — яно будзе пазнаваць сябе ўсё лепш і лепш.
Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтай гульні ў вашага дзіцяці фарміруецца пачуццё ўласнай годнасці і самасвядомасць. Яно вучыцца пазнаваць сябе, паступова запамінае назвы частак свайго цела. Акрамя таго, гэты занятак дае дзіцяці больш разумення пра тое, што яго акружае.